Надзея Пятроўна Хадасевіч-Лежэ
Надзея (Надзея-Ванда) Пятроўна Хадасевіч-Лежэ, Надзя Лежэ (фр.: Nadia Khodossievitch-Léger; 5 лістапада 1904 — 8 мая 1983) — французская мастачка беларускага паходжання.
Надзея Пятроўна Хадасевіч-Лежэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1982[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак-мазаічыст, мастачка |
Жанр | жывапіс, графіка, скульптура і Мазаіка |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў вёсцы Асецішчы Віцебскай губерні, паводле іншых звестак у вёсцы Мажанка Мінскай губерні.
Напачатку 1920-х гадоў вучылася ва Уладзіслава Страмінскага ў Смаленску, магчыма і ў Казіміра Малевіча у Віцебску. У 1923 годзе з запрашэння Страмінскага прыехала ў Варшаву, вучылася ў Акадэміі Мастацтваў у Варшаве. Выйшла замуж за мастака Станіслава Грабоўскага. У 1924 годзе разам з мужам пераехала ў Парыж.
Вучылася ў Акадэміі Сучаснага мастацтва (Académie Moderne), якую заснавалі Фернан Лежэ і Амадэ Азанфан. У 1927—1928 гадах удзельнічала ў выданні франка-польскага часопіса «L’Art Contemporain — Sztuka Współczesna», дзе спалучалася паэзія і мастацтва. Ад 1926 году выстаўляла свае творы на выставах авангарднага мастацтва.
У 1932 годзе развялася з Грабоўскім і выйшла замуж за Фернана Лежэ.
У канцы 1940-х гадоў пераехалі на жыхарства ў Gif-sur-Yvette каля Парыжа, дзе ўтрымоўвалі салон для мастакоў і паэтаў. Пасля смерці Фернана Лежэ ў 1955 годзе ў асноўным займалася прапагандаваннем яго творчасці.
Памерла ў Парыжы.
Зноскі
- ↑ Nadia Léger — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Nadia Khodossievitch // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://oneartyminute.com/lexique-artistique/academie-de-lart-moderne?srsltid=AfmBOor2PmwvPNR1T1axpAw_JvfLv-hCtKORW3muXUmKnsljBng9FNKU Праверана 24 кастрычніка 2024.
Літаратура
правіць- Nadia Léger: Évolution Première, 1920—1926. Paris: Société Revues et Publications, 1971.
- Czwiklitzer C. Suprematism de Khodossievitch-Léger. Paris, 1972.
- Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Москва: Детская литература, 1978.
- Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Минск: Юнацтва, 1983.