Надзея Уладзіміраўна Кошар, па нараджэнні Якавіц (нар. 27 чэрвеня 1990, Светлагорск, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па баскетболе. Выступала за моладзевую зборную Беларусі. Жонка баскетбольнага трэнера Анатоля Кошара.

Баскетбол
Надзея Якавіц
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1990(1990-06-27) (34 гады)
Светлагорск, Гомельская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 181 см
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Беларусь Вікторыя Гродна
2006—2007 Беларусь Мінск-2006
2007—2011 Беларусь Бярэзіна-РЦАР
2011—2014 Беларусь Цмокі-Мінск
2014—2016 Беларусь ЦАР Вікторыя Брэст
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Выхаванка СДзЮШАР №1 г. Светлагорска[1][2]. З 13 гадоў навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча. У 15 гадоў дэбютавала ў чэмпіянаце Беларусі. Выступала за клубы Гродна, Мінска, Барысава, Брэста.

Выступала за зборныя U-16 (2006), U-18 (2007) і U-20 (2007—2010).

Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. З 2014 года — выкладчык МДЛУ.

Прымае ўдзел у турнірах па баскетболе 3х3[3].

Кар’ера

правіць

Дасягненні

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць