Налібацкі сельсавет (Навагрудскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Налі́бацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Налібакі.

Налібацкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Навагрудскі раён
Уключаў 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Налібакі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 сакавіка 1987

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пятрэвіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 вёсак: Васілевічы, Журавельнікі, Карабітаўка, Крамушаўка, Крываногава, Межнікі, Налібакі і Пудзіна.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.