Пятрэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Пятрэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пятрэвічы.

Пятрэвіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Пятрэвічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Госа Іосіф Антонавіч
Кіраўнік спраў Мантуш Наталля Іванаўна
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2018) 1 324
Плошча 227,14 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4

ГісторыяПравіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Налібацкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Васілевічы, Журавельнікі, Карабітаўка, Крамушаўка, Крываногава, Межнікі, Налібакі і Пудзіна)[1].

СкладПравіць

Па стану на 2018 год у склад сельсавета ўваходзіць 24 населеныя пункты (колькасць насельніцтва прыведзена па дадзеных перапісу 2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[2]
Асмолава вёска 67
Астроўна вёска 68
Багданка вёска 4
Васілевічы вёска 33
Вуглы вёска 46
Вялікая Ізва вёска 64
Вялікая Русілаўка хутар 3
Журавельнікі вёска 4
Каменка вёска 39
Карабітаўка вёска 15
Крамушаўка вёска 22
Крываногава вёска 104
Лаўцы вёска 11
Макрэц вёска 56
Малая Ізва вёска 12
Межнікі вёска 27
Навіны вёска 95
Налібакі вёска 332
Новая Гута хутар 7
Оркавічы вёска 28
Пудзіна вёска 12
Пятрэвічы аграгарадок 495
Руда вёска 22
Устрынь-Боркі хутар ...

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1566 чалавек[3], з іх 88,1 % — беларусы, 7,5 % — палякі, 2,4 % — рускія[4].

Насельніцтва, жыхароў: 1566 (2009 г.)[2], 1385 (2017 г.), 1324 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствыПравіць

  • свінагатоўчы комплекс «Оркавічы» ААТ «Лідахлебапрадукт»
  • ААТ «Навагрудскі мясаперапрацоўчы камбінат»
  • філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт»
  • Налібацкае лясніцтва.

Гандаль і сфера паслугПравіць

  • паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Пятрэвічы
  • крамы ў аграгарадку Пятрэвічы, вёсках Навіны і Налібакі
  • комплексна-прыёмны пункт у аграгарадку Пятрэвічы.

Установы адукацыіПравіць

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пятрэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа».

Установы аховы здароўяПравіць

  • ФАП у аграгарадку Пятрэвічы, вёсках Навіны і Налібакі.

КультураПравіць

  • Пятрэвіцкі сельскі Дом культуры
  • Налібацкая сельская бібліятэка-клуб.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. а б Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

СпасылкіПравіць

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 20 красавіка 2018.