Народны Рух Украіны
Народны Рух Украіны (укр.: Народний Рух України) — палітычная партыя Украіны, а таксама назва аднайменнай грамадскай арганізацыі. Лідар партыі — Барыс Тарасюк. Адзін з папярэдніх кіраўнікоў — Вячаслаў Чарнавіл.
Народны Рух Украіны | |
---|---|
укр.: Народний Рух України (Українська народна партія «Рух», Рух) | |
Лідар | Васіль Куйбіда |
Дата заснавання | 8 верасня 1989 |
Штаб-кватэра | Кіеў |
Краіна | |
Ідэалогія | кансерватызм, нацыянал-дэмакратыя, правацэнтрызм |
Інтэрнацыянал | |
Саюзнікі і блокі |
Увайшлі ў склад партыі: Уваходзіў у:
|
Маладзёжная арганізацыя | Малады Народны Рух |
Колькасць членаў | каля 60 000 |
Дэвіз | «Дзяржаўнасць, Дэмакратыя, Рэформы!» |
Месцаў у Вярхоўнай радзе Украіны |
15 / 450 20 / 450 46 / 450 13 / 450 13 / 450 6 / 450 3 / 450 |
Партыйны друк | газета «Час Руху» (укр.: «Час Руху») |
Сайт | rukh.team |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Удзел у выбарах
правіцьНа выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 1994 года партыя атрымала 27 мандатаў у Вярхоўным Савеце Украіны. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 1998 года партыя атрымала 32 мандаты (9,4 % галасоў) па партыйных спісах. Таксама прадстаўнікі партыі атрымалі перамогу ў 14 аднамандатных акругах. Партыя сфарміравала другую па колькасці фракцыю (пасля Камуністычнай партыі Украіны) у Вярхоўным Савеце Украіны. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2002 года, партыя прымала ўдзел у складзе выбарчага блока Віктара Юшчанкі «Наша Украіна». У 2006 годзе партыя прымала ўдзел у выбарах у складзе блока «Наша Украіна». На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2006 года блок атрымаў 3 539 140 галасоў выбаршчыкаў, або 13,95 % (трэцяе месца)[3]. На датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2007 года партыя прымала ўдзел у складзе блока «Наша Украіна — Народная Самаабарона». Блок атрымаў 3 301 282 галасы выбаршчыкаў, або 14,15 % (трэцяе месца)[4]. У Вярхоўным Савеце блок атрымаў 72 мандаты.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ У Києві створили Альянс Балто-Чорноморських націй для боротьби з агресією Росії — Радіо Свобода, 05.12.2014
- ↑ «Українська Правиця»: крок уперед, 33 кроки назад — УНЦПД, 29.01.2001
- ↑ http://www.cvk.gov.ua/vnd2006/w6p001.html Архівавана 28 сакавіка 2006.
- ↑ http://www.cvk.gov.ua/vnd2007/w6p001.html Архівавана 5 чэрвеня 2009.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (укр.)