Насовіцкі сельсавет
Насо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Насовічы.
Насовіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Насовічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 2 367 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Антонаўскага, Запрудоўскага, Лагуноўскага і Старасельскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Церахоўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 18 студзеня 1965 года ў склад сельсавета з Грабаўскага сельсавета перададзены пасёлак Кавалёў[1]. 8 снежня 1966 года ў склад зноў утворанага Івакаўскага сельсавета перададзены пасёлак Надзежда[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Насовіцкага сельсавета 14 населеных пунктаў[3]. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Усходняя Зара[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2688 чалавек[5], з іх 93,4 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2367 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 82. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.