Насовічы

аграгарадок у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Насо́вічы[2] (трансліт.: Nasovičy, руск.: Носовичи) — аграгарадок (з 2010 года)[3] у Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Насовіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Насовічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 553 чалавекі[1] (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2333
Паштовыя індэксы
247073
Аўтамабільны код
3
СААТА
3212856041
Насовічы на карце Беларусі ±
Насовічы (Беларусь)
Насовічы
Насовічы (Гомельская вобласць)
Насовічы

Геаграфія

правіць

Аграгарадок знаходзіцца за 21 км у напрамку на поўдзень ад горада Добруш, за 30 км ад Гомеля, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябраўка, каля ракі Вуць[4]. Прыпыначны пункт Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі на лініі Куток — Гомель.

Гісторыя

правіць

Згадваецца ў канцы XVI ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 года ў Расійскай імперыі. З 1886 года мястэчка, цэнтр воласці ў Гомельскім павеце. Дзейнічалі 2 школы, бальніца, вінакурны завод, крама, царква. З 8 снежня 1926 г. да 4 жніўня 1927 г. вёска Насовічы была адміністрацыйным цэнтрам Насовіцкага раёна. З 1927 года Насовічы — цэнтр сельсавета ў Гомельскім, з 1931 года ў Церахоўскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі загубілі 56 жыхароў вёскі, 155 чалавек вывезлі ў Германію, у верасні 1943 г. вёску спалілі[4]. З 1954 года Насовічы ў Добрушскім раёне, цэнтр сельсавета.

Насельніцтва

правіць
  • 1886 год — 1378 жыхароў, 239 двароў[4].
  • 1999 год — 1701 жыхар, 663 двары[4].

Памятныя і гістарычныя мясціны

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2020. Праверана 26 красавіка 2021.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 23 февраля 2010 года № 191 «О преобразовании некоторых сельских населённых пунктов Добрушского района в агрогородки». Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2018. Праверана 14 кастрычніка 2019. (руск.)
  4. а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  5. https://www.rujen.ru/index.php/РАСКИН_Арон_Залманович

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 200.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-135. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)

Спасылкі

правіць