Наста Кудасава, поўнае імя Настасся Фёдараўна Кудасава (нар. 25 мая 1984, Рагачоў, Гомельская вобласць) — беларуская паэтэса.

Наста Кудасава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 мая 1984(1984-05-25) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, літаратуразнаўца, літаратар
Мова твораў беларуская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла СШ № 5 г. Рагачова, аддзяленне рускай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (2006), магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства» (2007). Займаецца выхаваннем дваіх дзяцей: сына Ягора і дачкі Марыі.

Творчасць правіць

Пачала пісаць вершы з шасці гадоў. У перыядычных выданнях вершы друкуюцца з 1999 г. («Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень» і інш.). Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021). З’яўляецца ўдзельнікам альманахаў «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборніку паэзіі «Яна і я», удзельнік праекту «Начная чытанка» (2007) і розных паэтычных фестываляў.

Творы перакладзены на рускую, украінскую, англійскую, польскую, чэшскую і балгарскую мовы.

Прызнанне правіць

  • Заахвочвальная прэмія часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе (намінацыя «Дэбют»).
  • Прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году — 2016»
  • Стыпендыя імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 годзе
  • Прэмія «Празрысты Эол» у 2018 годзе ў намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года»
  • Лаўрэатка першага фэсту Уладзіміра Караткевіча (2019)
  • Лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова (2021)
  • Лаўрэатка Глінянага Вялеса (2022)

Бібліяграфія правіць

Паэзія правіць

  • «Лісьце маіх рук». Мінск: Логвінаў, 2006. — 76 с.
  • «Рыбы». Мінск: Харвест, 2013. — 64 с.
  • «Маё невымаўля». Мінск: Кнігазбор, 2016. — 116 с.
  • «Вясна. Вуснам цесна». Мінск: Кнігазбор, 2021. — 188 с.
  • «Я працягваю». Візенбург/Марк (Германія): Hochroth, 2023.

Творы ў часопісах правіць

Пераклады правіць

Рэцэнзіі на творчасць Н. Кудасавай правіць

Спасылкі правіць