Наталля Іванаўна Гарбачова
Наталля Іванаўна Гарбачова (нар. 26 сакавіка 1999, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца. Выступала за зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Нарадзілася |
26 сакавіка 1999 (25 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакавальны абаронца | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьВыхаванка СзДЮШАР «Гарызонт». Першы трэнер — Ганна Віктараўна Малашка. Навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай[1].
Выступала за фарм-клуб і асноўную каманду мінскага «Гарызонта», гродзенскія «Вікторыю» і «Алімпію». Сезон 2020/21 правяла за расійскі клуб «Волагда-Чэваката». У чэрвені 2022 года падпісала кантракт з маскоўскім «Дынама»[2]. У жніўні 2023 года перайшла ў клуб «Ніка-Лузалес» (Сыктыўкар)[3].
Выступала за зборную U-16 (2015), U-18 (2016—2017) і U-20 (2017—2018)[4].
Дасягненні
правіць- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2017/2018, 2019/2020, 2021/2022.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2023/2024.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.