Наталля Сяргееўна Ганчарова
Наталля Сяргееўна Ганчарова (руск.: Ната́лья Серге́евна Гончаро́ва; 21 чэрвеня [3 ліпеня] 1881, сяло Ладыжына (па іншых звестках, сяло Нагаева), Тульская губерня — 17 кастрычніка 1962, Парыж) — руская мастачка-авангардыст, графік, сцэнограф. Прадстаўніца прамянізму. Жонка Міхаіла Ларыёнава.
Наталля Сяргееўна Ганчарова | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Наталья Сергеевна Гончарова |
Род дзейнасці | мастачка, сцэнограф, дызайнер касцюмаў, ілюстратарка, рысавальнік, мадэльер, пісьменніца, артыстка |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня (3 ліпеня) 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1962[3][4][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Sergey Mikhailovich Goncharov[d] |
Муж | Міхаіл Фёдаравіч Ларыёнаў |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
З 1906 года Ганчарова ўсё больш інтэнсіўна займалася жывапісам. У Парыжы яна наведвала рэтраспектыву Поля Гагена і захапляецца фавізмам, аддаляючыся ад імпрэсіянізму. Неўзабаве яна спрабуе сябе ў многіх іншых кірунках жывапісу: захапляецца кубізмам і прымітывізмам. Адначасова Ганчарова актыўна выстаўляе свае працы, прымаючы ўдзел ва ўсіх значных выставах сучаснага мастацтва ў Расіі, а таксама ў некаторых еўрапейскіх выставах:
- Выставах Маскоўскага таварыства мастакоў (1905, 1907),
- Восеньскім салоне ў Парыжы (1906),
- «Рускай мастацкай выставе», арганізаванай С. П. Дзягілевым,
- «Стэфанос (Вянок)» (1907—1908, Масква; 1908 Пецярбург; 1910, Екацярынаслаў),
- «Звяно» (1908, Кіеў),
- Выставы гурта «Залатое руно» (1908—1910, Масква),
- Інтэрнацыянальных «Салонах» Іздэбскага (1909—1911, Адэса, Кіеў, Санкт-Пецярбург, Рыга, Нікалаеў, Херсон).
З 1908 года Ганчарова жыве ў доме, пабудаваным па праекце яе бацькі (Трохпрудны завулак, 2а)[10].
З 1908 па 1911 год дае прыватныя ўрокі ў Студыі жывапісу і малюнка І. І. Машкова.
Да 1909 года адносіцца першы досвед тэатральнай работы: Ганчарова падрыхтавала эскізы дэкарацый і касцюмаў для пастаноўкі «Вяселля Забеіды» Гуга фон Гофмансталя, ажыццёўленай у прыватнай студыі Канстанціна Крахта. Таксама спрабуе сябе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, аформіўшы скульптурныя фрызы некаторых маскоўскіх асабнякоў і распрацоўваючы малюнкі шпалер.
Зноскі
- ↑ Natalia Goncharova // Art UK — 2003. Праверана 31 студзеня 2018.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 15 кастрычніка 2021.
- ↑ Natalia Sergeevna Goncharova
- ↑ Natalia Gontcharova — 2008.