Нацыянал-ліберальная партыя (Румынія)

Нацыянал-ліберальная партыя (рум.: Partidul Național Liberal) — кансерватыўная палітычная партыя ў Румыніі. Другая паводле велічыні партыя ў краіне паводле саслоўя на сярэдзіну 2023 года. Лічыцца, што партыя была адноўлена ў сярэдзіне студзеня 1990 года неўзабаве пасля рэвалюцыі 1989 года і звяржэння камуністычнага рэжыму ў Румыніі. Партыя лічыцца пераемніцай буйной палітычнай партыі з такой жа назвай, якая дзеяла ў перыяд з 1875 па 1947 гады ў Каралеўстве Румынія. Грунтуючыся на гэтай гістарычнай спадчыне, яна часта прэзентуе сябе як першую афіцыйна ўтвораную палітычную партыю ў краіне і як найстарэйшую ліберальную партыю ў Еўропе[1].

Нацыянал-ліберальная партыя
рум.: Partidul Național Liberal
Выява лагатыпа
Лідар Людовік Орбан і Васіле Блага[d]
Заснавальнік Іон Брэціяну[d]
Дата заснавання 24 мая 1875
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія кансерватыўны лібералізм, нацыянал-лібералізм[d] і праеўрапеізм[d]
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 426 556
Сайт pnl.ro (рум.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ідэалогія правіць

Партыя афіцыйна прытрымліваецца дактрыны лібералізму ў формах кансерватыўнага лібералізму[2] і ліберальнага кансерватызму[3], выступаючы за эканамічную і сацыяльную лібералізацыю. Партыя таксама займае праеўрапейскую пазіцыю. У апошнія гады яна больш засяроджваецца на эканамічным лібералізме і мае цягу да пераходу ва ўніверсальную партыю. Акрамя таго, нацыянал-ліберальная партыя таксама падтрымлівае кансерватыўныя ініцыятывы і палітыку, якая скіраваная на маральныя і рэлігійныя аспекты жыцця. У адрозненне ад сваіх заходніх калегаў, партыя мае большыя нацыяналістычныя і традыцыяналісцкія погляды ў сацыяльных пытаннях, як правы ЛГБТ[4].

Зноскі

  1. «Antonescu: La 138 de ani de la înființarea sa destinul PNL este strâns legat de evoluția României și de parcursul european» Архівавана 5 красавіка 2023.. Agerpres.
  2. Caroline Close (2019). «The liberal family ideology: Distinct, but diverse». In Emilie van Haute; Caroline Close (eds.). Liberal Parties in Europe. Taylor & Francis. — С. 344. — ISBN 978-1-351-24549-4.
  3. Nordsieck, Wolfram (2020). «Romania». Parties and Elections in Europe.
  4. «Războiul cultural Est-Vest: De care parte se află Iohannis și PNL?». Deutsche Welle.

Спасылкі правіць