Неагатычная капліца (Кальварыйскія могілкі)
Кальварыйскія могілкі
Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная ў цэнтральнай частцы могілак, побач з цаглянай і электычнай капліцамі-пахавальнямі. Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы як пахавальня.
Капліца | |
Неагатычная капліца | |
---|---|
| |
53°54′31″ пн. ш. 27°30′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата пабудовы | пачатак XX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 71Д000049 |
Матэрыял | цэгла і бетон |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура правіць
Узведзена з цэглы і бетону. Захавалася ў рэштках. Помнік архітэктуры неаготыкі. Фасад прамавугольнага ў плане аб’ёму (не захаваўся) быў вырашаны прысадзістай перспектыўнай стральчатай аркай (станам на 2020 год не існуе).
Літаратура правіць
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 225. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неагатычная капліца (Кальварыйскія могілкі)