Капліца (Кальварыйскія могілкі, у цэнтры могілак)
Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная ў цэнтральнай частцы могілак, побач з цаглянай і зруйнаванай неагатычнай капліцамі-пахавальнямі. Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы як пахавальня.
Капліца | |
Капліца | |
---|---|
![]() | |
53°54′31″ пн. ш. 27°30′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | пачатак XX ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
АрхітэктураПравіць
Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Фасады расшыты па тынкоўцы рустам, апяразаны шырокім прафіляваным карнізам-антаблементам, крапаваны вуглавымі пілястрамі (класіцыстычная рэтраспекцыя). Прамавугольны ўваходны праём аформлены стылізаваным гатычным парталам, завершаным стральчатай аркай і бакавымі пінаклямі.
ЛітаратураПравіць
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 225. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца (Кальварыйскія могілкі, у цэнтры могілак)