Неадым
Неадым (лац.: Neodymium) Nd — хімічны элемент, лантаноід; атамны нумар 60.
Метал светла-шэрага колеру, тэмпература плаўлення 1016 °C, шчыльнасць 6905 кг/м³. У паветры акісляецца. Узаемадзейнічае з кіпнем, мінеральнымі кіслотамі, пры награванні — з галагенамі, азотам, вадародам.
Выкарыстоўваецца ў сумесі з празеадымам для атрымання бясколернага шкла, якое добра паглынае ультрафіялетавыя промні.
Сплавы магнію, алюмінію або тытану з неадымам маюць высокую трываласць і прымяняюцца ў авія- і ракетабудаванні.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).