Нежлева
Не́жлева — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка (выцякае з возера), за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка.
Нежлева | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,97 км |
Шырыня | 0,45 км |
Плошча | 0,25 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,27 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 24 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | рака Нежлеўка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,25 км², даўжыня 0,97 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,27 км. Плошча вадазбору 24 км².
Катлавіна Нежлева выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 3—5 м. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя.
У Нежлева ўпадае ручай з Наўліцкім возерам. У паўночнай частцы выцякае рака Нежлеўка (прыток Ушачы).
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 6. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 269. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Нежлева Архівавана 19 жніўня 2013.