Незалежная Беларусь

(Пасля перасылкі з Незалежная Беларусь (1919))

«Незалежная Беларусь» — грамадска-палітычная і літаратурная газета, орган Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта. Выходзіла на беларускай мове, у Вільні (3 верасня 1919 — 10 лістапада 1919). Выходзіла 3 разы на тыдзень. Рэдактары-выдаўцы А. Карабач, П. Мядзёлка (з #6). Аддавала асноўную ўвагу актуальным праблемам грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Заходняй Беларусі. Выйшла 14 нумароў. Забаронена польскай вайсковай цэнзурай.[1][2]

«Незалежная Беларусь»
Тып газета

Рэдактар Аляксандр Карабач і Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка
Заснавана 3 верасня 1919
Спыненне публікацый 10 лістапада 1919
Палітычная прыналежнасць Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня
Мова беларуская
Галоўны офіс

Зноскі

  1. Турук, с.67
  2. ЭнГістБел, Т.5. с.318. Ліс А.