Ненад Адамавіч

сербскі футбаліст

Ненад Адамавіч (сербск.: Ненад Адамовић; нар. 12 студзеня 1989, Тапола, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Младаст» з Лучані.

Футбол
Ненад Адамавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1989(1989-01-12)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 172 см
Вага 68 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Младаст (Лучані)
Маладзёжныя клубы
2003—2007 Сербія Партызан (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Сербія Тэлеоптык (Бялград) 72 (4)
2010—2011   Сербія Металац (Горні Міланавац) 29 (3)
2011—2012 Сербія Смедарава 23 (3)
2012—2013 Сербія Хайдук (Кула) 26 (6)
2013—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 80 (20)
2016—2017 Ізраіль Макабі (Петах-Тыква) 21 (1)
2017 Сербія Чукарычкі (Бялград) 9 (0)
2018 Беларусь Віцебск 24 (1)
2019—2020 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 51 (6)
2021 Казахстан Тараз 25 (4)
2022 Беларусь Нёман (Гродна) 18 (1)
2023— Сербія Младаст (Лучані)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Сербія і Чарнагорыя Сербія і Чарнагорыя (да 17) 8 (2)
2006—2008 Сербія Сербія (да 19) 13 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец бялградскага «Партызана», пазней выступаў у розных клубах Сербіі. У 2012—2013 гадах гуляў за клуб «Хайдук», адкуль разам з Лазарам Весялінавічам у ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама»[4].

У складзе «Дынама» адразу замацаваўся ў аснове. Звычайна выступаў на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але нярэдка выкарыстоўваўся ў якасці цэнтральнага нападніка.

У сезоне 2014 працягваў быць трывалым іграком асновы, пры гэтым канчаткова перайшоў на пазіцыю нападніка. З 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў сезоне. У сезоне 2015, пасля з'яўлення на пазіцыі нападніка Фатаса Бечырая, перайшоў на пазіцыю левага паўабаронцы.

Узімку 2016 года «Дынама» з-за скарачэння бюджэту разглядала магчымасць продажу Адамавіча, але з-за адсутнасці іншых варыянтаў працягу кар’еры паўабаронца застаўся ў клубе. У першай палове сезона 2016 згуляў за «Дынама» ў чэмпіянаце 12 матчаў і забіў 2 галы. У ліпені 2016 года кантракт з мінскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[5].

У верасні 2016 года Адамавіч падпісаў кантракт да заканчэння сезона з ізраільскім клубам «Макабі» Петах-Тыква[6], улетку 2017 года пакінуў каманду. У верасні 2017 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Чукарычкі».

У сакавіку 2018 года зноў апынуўся ў Беларусі, далучыўшыся да «Віцебска», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, у маі і чэрвені з’яўляўся на полі нерэгулярна, а з ліпеня зноў стаў трывалым іграком стартавага складу.

У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[8]. У лютым 2021 года перайшоў у «Тараз», дзе гуляў да канца сезона 2021.

У маі 2022 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца сезона[9]. У снежні 2022 года стала вядома, што Адамавіч па заканчэнні кантракта пакідае «Нёман» і далучыцца да сербскай «Младасці»[10].

Міжнародная кар’ера правіць

Падчас выступаў за «Партызан» выклікаўся ў юнацкія зборныя Сербіі.

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць