Нестар Артыгоса

парагвайскі футбаліст

Не́стар Эсек’е́ль Артыго́са (ісп.: Néstor Ezequiel Ortigoza; нар. 7 кастрычніка 1984, Сан-Антоніа-дэ-Падуа, Аргенціна) — парагвайскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая (2009—2016).

Футбол
Нестар Артыгоса
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нестар Эсек’ель Артыгоса
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1984(1984-10-07)[1][1][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Парагвай
 Аргенціна
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2010 Аргенціна Аргенцінас Хуніярс 127 (17)
2005   Аргенціна Нуэва Чыкага 13 (0)
2011—2017 Аргенціна Сан-Ларэнса 148 (15)
2012—2013   Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Эмірэйтс 30 (2)
2017 Парагвай Алімпія 13 (1)
2018—2019 Аргенціна Расарыа Сентраль 26 (1)
2020—2021 Аргенціна Эстудыянтэс (Рыа-Куарта) 19 (1)
2021—2022 Аргенціна Сан-Ларэнса 46 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2016 Парагвай Парагвай 33 (1)
Узнагароды і медалі
Кубак Амерыкі
Срэбра Аргенціна 2011
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 ліпеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў 2004 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніярс». У 2005 годзе на невялікі час на правах арэнды далучыўся да «Нуэва Чыкага». У 2007 годзе стаў важным іграком клуба «Аргенцінас Хуніярс». У 2009 годзе стаў ключавым футбалістам каманды, пасля прызначэння Клаўдзіа Боргі на пасаду галоўнага трэнера клуба. Разам з клубам Нестар у 2010 годзе стаў чэмпіёнам Аргенціны сезону Клаусуры. У чэмпіёнскім сезоне Артыгоса згуляў 17 матчаў з 19 і забіў 3 мячы, з’яўляючыся пры гэтым капітанам.

У 2011 годзе за 2,2 млн долараў ігрок перайшоў у склад «Сан-Ларэнса», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У ліпені 2012 года падпісаў аднагадовы кантракт арэнды з эмірацкім клубам «Эмірэйтс», пасля чаго вярнуўся ў аргенцінскі клуб, з якім атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс у 2014 годзе.

У ліпені 2017 года стаў іграком парагвайскага клуба «Алімпія». У студзені 2018 года вярнуўся ў Аргенціну, далучыўшыся да «Расарыа Сентраль». У пачатку 2020 года перабраўся ў «Эстудыянтэс» з Рыа-Куарта, а летам 2021 года зноў апыныўся ў «Сан-Ларэнса», дзе і завяршыў кар’еру ў кастрычніку 2022 года.

Міжнародная кар’ера правіць

Праз свайго бацьку футбаліст атрымаў права выступаў за нацыянальную зборную Парагвая, у якую яго запрасіў Херарда Марціна.

Дасягненні правіць

«Аргенцінас Хуніярс»:

«Сан-Ларэнса»:

«Расарыа Сентраль»:

Заўвагі правіць

  1. а б NESTOR EZEQUIEL ORTIGOZA // Argentine Soccer Database

Спасылкі правіць