ФК Сан-Ларэнса

аргенцінскі футбольны клуб

«Сан-Ларэнса дэ Альмагра» (ісп.: San Lorenzo de Almagro) — аргенцінскі футбольны клуб з горада Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прымеры. «Сан-Ларэнса» лічыцца адным з клубаў вялікай пяцёркі аргенцінскага футбола, куды таксама ўваходзяць «Рывер Плэйт», «Бока Хуніярс», «Індэпенд’ентэ» і «Расінг». Аднак гістарычным супернікам клуба лічыцца клуб «Уракан». «Сан-Ларэнса» па-за межамі Аргенціны атрымаў дадатковую вядомасць дзякуючы таму, што ў сакавіку 2013 года рымскім папам быў абраны заўзятар гэтага клуба Францыск[1].

Сан-Ларэнса
Escudo del Club Atlético San Lorenzo de Almagro.svg
Поўная назва Club Atlético San Lorenzo de Almagro
Заснаваны 1 красавіка 1908
Горад Буэнас-Айрэс
Стадыён Нуэва Гасаметра
Умяшчальнасць: 47 964
Прэзідэнт Арасіа Арэсейгор[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымера
2023 3 месца
Сайт sanlorenzo.com.ar (ісп.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

правіць

Каманда была заснавана 1 красавіка 1908 года. Назва адначасова адлюстроўвала павагу да Святога Лаўрэнція і каталіцкага святара Ларэнса Маса, які дапамагаў новай камандзе праз прадастаўленне ў выкарыстанне пляцоўкі для гульняў. Пачынаючы з часоў стварэння прафесійнага футболу ў 1931 годзе, каманда ўваходзіць у пяцёрку найлепшых клубаў Аргенціны, нароўні з «Рывер Плэйтам», «Бока Хуніярс», «Індэпенд’ентэ» і «Расінгам».

У 1933 годзе клуб выйграў свой першы прафесійны тытул. За каманду выступаў знакаміты баск Ісідра Лангара. Наступны тытул быў атрыманы ў 21946 годзе, што перапыніла пераможную серыю «Рывер Плейт» у чэмпіянаце Аргенціны. У той жа год каманда адправілася ў турнэ па Іспаніі і Партугаліі, дзе правяла серыю таварыскіх матчаў. Пасля паражэння ад мадрыдскага «Рэала», «Сан-Ларэнса» атрымаў перамогу ў сустрэчах з «Барселонай», нацыянальнай зборнай Іспаніі і Партугаліі. іспанскія журналісты назвалі «Сан-Ларэнса» «лепшай камандай у свеце». Футбалісту Рэнэ Пантоні прапаноўвалі кантракт з «Барселонай», аднак ён адмовіўся з прычыны нежадання пакідаць родную Аргенціну.

«Сан-Ларэнса» быў адным з галоўных фаварытаў першага розыгрышу Кубка Лібертадорэс у 1960 годзе. Аднак каманда саступіла ў паўфінале ва ўпартай барацьбе пераможцу турніру ўругвайскаму клубу «Пеньяроль».

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць