ФК Бока Хуніярс

аргенцінскі футбольны клуб

«Бока Хуніярс» (ісп.: Club Atlético Boca Juniors) ― аргенцінскі футбольны клуб з горада Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прымеры. Адзін з самым тытулаваных і папулярных футбольных клубаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і з’яўляецца рэкардсменам па гэтаму паказчыку, сярод іх — шэсць Кубкаў Лібертадорэс і тры Міжкантынентальных кубка. Клуб 33 разы станавіўся чэмпіёнам Аргенціны, што з’яўляецца другім паказчыкам у краіне пасля «Рывер Плэйт». Супрацьстаянне з гэтым клубам завецца Суперкласіка, якое збірае шмат гледачоў ва ўсім свеце і з’яўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.

Бока Хуніярс
Boca Juniors logo18.svg
Поўная назва Club Atlético Boca Juniors
Мянушкі Xeneizes, Boquita
Заснаваны 3 красавіка 1905
Горад Буэнас-Айрэс
Стадыён Бамбанера, Буэнас-Айрэс
Умяшчальнасць: 49 000
Прэзідэнт Хорхэ Амор Амеаль[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымера
2021 4 месца
Сайт bocajuniors.com.ar(ісп.)(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Hinchada de Boca desplegando sus telones.JPG

«Бока» заняла 12 радок у спісе найлепшых клубаў XX стагоддзя паводле версіі ФІФА. Таксама клуб уваходзіць у спіс найлепшых 20 клубаў паводле версіі IFFHS [3], і шэсць разоў займаў першы радок у штомесяцовай версіі гэтага спіса.

ГісторыяПравіць

3 красавіка 1905 года пяцёра італьянскіх хлопцаў сустрэліся, каб заснаваць клуб. Сустрэча адбылася ў доме Эстэбана Бальета, а астатніх чатырох актывістаў клікалі Альфрэда Скарпаці, Сант’яга Сана і браты Хуан і Тэадора Фарэнгі. Пасля некалькіх гадзін дыскусаў бацька Бальета выгнаў хлапцоў з дому, таму яны вымушаныя былі працягнуць абмеркаванне праекту ў Пласа-Соліс, якую цяпер лічаць месцам стварэння клуба.

ДасягненніПравіць

  • Чэмпіён Аргенціны (34):
    • 1919, 1920, 1923, 1924, 1926, 1930, 1931, 1934, 1935, 1940
    • 1943, 1944, 1954, 1962, 1964, 1965, 1969(Н), 1970(Н), 1976(М), 1976(Н)
    • 1981(М), 1992(А), 1998(А), 1999(К), 2000(А), 2003(А), 2005(А), 2006(К), 2008(А), 2011(А)
    • 2015, 2016/17, 2017/18, 2019/20

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
2   Аб Факунда Ранкалья 1987
3   Аб Агустын Сандэс 2001
4   Аб Нікалас Фігаль 1994
6   Аб Маркас Роха (капітан) 1990
7   Нап Эсекіель Себальяс 2002
8   Аб Гільерма Фернандэс 1991
9   Нап Дарыа Бенедэта 1990
10   ПА Оскар Рамера 1992
11   ПА Марцін Паера 1998
13   Бр Хаўер Гарсія 1987
14   ПА Эстэбан Ралон 1995
17   Аб Луіс Адвінкула 1990
18   Аб Франк Фабра 1991
19   Аб Валентын Барка 2004
20   ПА Хуан Рамірэс 1993
Паз. Імя Нар.
22   Нап Себасцьян Вілья 1996
23   ПА Дыега Гансалес 1988
25   Бр Серхіа Рамера 1987
27   Нап Нікалас Арсіні 1994
29   Нап Нарберта Брыяска 2002
32   ПА Агустын Альмендра 2000
33   ПА Алан Варэла 2001
35   Аб Наўэль Хенес 2003
36   ПА Крысціян Медына 2002
38   Нап Луіс Васкес 2001
39   Аб Габрыэль Аранда 2001
41   Нап Лука Лангоні 2003
57   Аб Марсела Вайгант 2000
  Нап Брэндан Картэс 2001

Зноскі

СпасылкіПравіць