Серхіа Рамера

аргенцінскі футбаліст

Серхіа Херман Рамера (ісп.: Sergio Germán Romero; нар. 22 лютага 1987, Бернанда-дэ-Ірыгоен, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, брамнік клуба «Бока Хуніярс». Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2009—2018).

Футбол
Серхіа Рамера
Argentine - Portugal - Sergio Romero.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Серхіа Херман Рамера
Нарадзіўся 22 лютага 1987(1987-02-22)[1][2][3] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Argentina.svg Аргенціна
Flag of Italy.svg Італія
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аргенціна Бока Хуніярс
Нумар 25
Маладзёжныя клубы
1997 Аргенціна Альмірантэ Браўн
1997—2003 Аргенціна КАІ
2003—2006 Аргенціна Расінг
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Аргенціна Расінг 4 (-7)
2007—2011 Нідэрланды АЗ 90 (-87)
2011—2015 Італія Сампдорыя 71 (-75)
2013—2014   Францыя Манака 3 (-1)
2015—2021 Англія Манчэстэр Юнайтэд 7 (-2)
2021—2022 Італія Венецыя 16 (-33)
2022— Аргенціна Бока Хуніярс
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Аргенціна Аргенціна (да 20) 23 (-20)
2008 Аргенціна Аргенціна (алімп.) 4 (-0)
2009—2018 Аргенціна Аргенціна 96 (-69)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Пекін 2008 футбол
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Чылі 2015
Срэбра ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 кастрычніка 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за аргенцінскі «Расінг», у якім правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.

У ліпені 2007 года перайшоў у нідэрландскі АЗ за 1,5 млн еўра. У сезоне 2007/08 лічыўся другім брамнікам каманды, але ў наступным сезоне асноўны галкіпер Бой Ватэрман быў аддадзены ў арэнду ў «АДО Дэн Гааг», і Рамера стаў асноўным брамнікам клуба.

22 жніўня 2011 года Серхіа падпісаў кантракт з клубам італьянскай Серыі B «Сампдорыя». 17 жніўня 2013 года быў аддадзены ў «Манака» на правах арэнды з правам выкупу, дзе стаў дублёрам Даніела Субашыча і на поле выходзіў даволі рэдка. Улетку 2014 года вярнуўся ў генуэзскі клуб.

27 ліпеня 2015 года англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў аб падпісанні трохгадовага кантракта з Рамера, які перайшоў у клуб у статусе свабоднага агента[4]. У складзе «Манчэстэр Юнайтэд» выконваў ролю запаснога брамніка пасля Давіда дэ Хеа. Пакінуў клуб у чэрвені 2021 года.

У кастрычніку 2021 года далучыўся да італьянскай «Венецыі»[5]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22.

У жніўні 2022 года вярнуўся ў Аргенціну, падпісаўшы 2,5-гадовы кантракт з «Бока Хуніярс».

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. Незважаючы на тое, што Рамера мала выхадзіў на пляцоўку за «Манака» ў сезоне 2013/14, ён стаў асноўным брамнікам зборнай на чэмпіянаце свету 2014 у Бразіліі.

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

АЗ Алкмар

«Манчэстэр Юнайтэд»:

МіжнародныяПравіць

Аргенціна

Зноскі

СпасылкіПравіць