Новагародская харугва
Новагародская харугва, або харугва Новагародскага ваяводства (польск.: Chorągiew nowogródzka) — геральдычны сцяг паспалітага рушэння Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Навагрудская харугва | |
---|---|
|
|
Зацверджаны | 1566 |
Прапорцыя |
|
адваротны бок |
Апісанне
правіцьХаругву чырвонага колеру з дзвюма косамі, з выявай на пярэднім баку герба Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні»[1].
Б. Кёне ўдакладняе, што тым часам тарча ў вершніка была чырвонага колеру[2].
Гісторыя
правіцьПаводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ваяводствы сталі і ваеннымі акругамі[3], якія фармавалі тэрытарыяльнае воінскае падраздзяленне — частку войска, «пры якой ёсць харугва (сцяг) або значок»[4].
Для яўнага адрознення ад каронных і пазначэння належнасці ваяводстваў да Вялікага княства Літоўскага, Статутам 1566 года было вызначана, што ўсе ваяводскія харугвы на пярэднім баку маюць выяву вялікакняжацкага герба «Пагоні»[5]. У 1564—1566 гадах усе ваяводствы атрымалі харугвы адзінага ўзору з дзяржаўнага скарбу. Вялікая харугва ваяводства ўяўляла сабой аднакаляровае прамавугольнае палотнішча ў «трыццаці і пяці локцяў» даўжынёй з дзвюма касіцамі[6].
Асноўны колер харугвы быў чырвоны, хоць часам колер харугвы апісваюць як «пелісты» (паласаты)[7][8], то бок складаўся з двух колераў або адценняў.
Зыгмунт Глогер пісаў, што ў ваяводства было два герба — срэбная «Пагоня» на чырвонай тарчы і чорны анёл на чырвонай тарчы[9]. Бернард О'Конар сцвярджае, што «Пагоня» была на блакітным полі[10].
Колер павятовых харугваў аналагічныя ваяводскім, з той толькі розніцай, што павятовая была меншага памеру і мела толькі адну касіцу. Захавалася харугва Слонімскага павета Новагародскага ваяводства, дзе на адным баку выяўлена «Пагоня» на светла-блакітным полі. На сучаснай рэканструкцыі харугвы з Музея МУС Беларусі «Пагоня» на светла-шэрым, амаль белым фоне з блакітным адлівам[11].
Аляксей Шаланда сцвярджае, што гербам Новагародскага ваяводства быў «у полі блакітным архангела Міхаіл каля брамы раю з мячом у правай руцэ і распраўленымі крыламі, у белай вопратцы, твар і рукі натуральнага колеру»[12]. Ён быў на ваяводскай харугве ў 1507—1565/1566 гадах. Чорны анёл на чырвоным шчыце — памылка (здагадка) Барташа Папроцкага, які ніколі не бачыў харугвы, але чуў, што гербам з’яўляецца анёл. Ведаючы, што ў Кіеўскага ваяводства гербам быў анёл у белым адзенні на чырвоным шчыце, ён вырашыў, што ў Навагрудскага ваяводства герб не можа быць такім жа, і змяніў колер анёла на чорны, разам з тым і выдаліў меч. Такое апісанне апублікавана ім у кнізе «Гняздо дабрачыннасці…» (польск.: «Gniazdo cnoty...», 1578), і затым шматкротна паўторана польскімі геральдыстамі ў сваіх творах[13].
Характэрнай рысай павятовых або ваяводскіх харугваў быў прамавугольны надпіс вакол герба з імем манарха, а таксама надпіс з тэрытарыяльнай назвай харугвы[14].
-
Герб ваяводства з гербоўніка Stemmata Polonica (каля 1555).
-
«Чорны анёл» паводле Барталамея Папроцкага (імаверна, яго памылка; 1578).
-
Прарысоўка герба ваяводства з вялікай пячаткі ВКЛ часоў вялікага князя Станіслава Аўгуста (1764).
-
Захаваная харугва паспалітага рушэння Слонімскага павета (1747).
-
Сучасная копія Слонімскай харугвы 1747 года.
-
Герб ваяводства з Пагоняй (1712).
-
Гербы Новагародскага ваяводства (1900).
-
Харугва ваяводства з паштоўкі 1918 года.
Зноскі
- ↑ Gwagnin A. Z kroniki Sarmacyi europskiej (tr. by M. Paszkowski) Архівавана 11 лютага 2022.. — Wydawn. Bibliteki Polskiej, 1860 — S. 171 (польск.)
- ↑ Кёне Б. В. О литовских гербах // Первый отчет археологическо-нумизматического общества в Санкт-Петербурге — СПб.: тип. Экспедиции заготовления Гос. бумаг, 1847 — С. 224
- ↑ Левко О. Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие — Мн.: Беларуская навука, 2004. — C. 87 — ISBN 985-08-0602-8.
- ↑ Толковый словарь живого великорусского языка Владимира Даля 2-е издание, том 4, 1882 год.
- ↑ Дубенецкий Н. Витебский герб: культурный фетиш или напоминание Архівавана 13 мая 2015. (geraldika.ru)
- ↑ Спаткай Л. Гербы и флаги стран мира. Европа. Часть I. — Litres, 2017. — Т. I. — ISBN 5040336969. — ISBN 9785040336968.
- ↑ Цітоў А. К. «Пагоня» ў сэрцы — тваім і маім: [зборнік] — Мінск: Хата, 1995. — 126 с. — ISBN 985-600-722-4 — С. 57
- ↑ Любавский М. К. Литовско-русский сейм. — М.: 1900, — Приложение, С. 229
- ↑ Гербы Литвы Архівавана 26 лютага 2020. (heraldicum.ru)
- ↑ Bernard O'Connor Historia Polski — Warszawa: Muzeum Pałac w Wilanowie, 2012 — ISBN 978-83-60959-79-4
- ↑ Фотография из музея
- ↑ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском . Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020.
- ↑ Шаланда А. І. Святы арханёл Міхаіл — герб Наваградскага ваяводства ВКЛ ў XVI—XVIII стст. // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы. Архівавана 13 лютага 2020. (бел.)
- ↑ Łopatecki K. Organizacja, prawo i dyscyplina w polskim i litewskim pospolitym ruszeniu (do połowy XVII wieku), — Białystok 2018 — ISBN 978-83-64103-30-8, pp. 690 — P. 496