Новае Забалоцце
Но́вае Забало́цце — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасёлак
Новае Забалоцце
|
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (5 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.
Размяшчэнне
правіцьЗа 24 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), за 50 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
правіцьПобач аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва і шаша Доўск — Гомель. Уздоўж кароткай шыротнай вуліцы драўляныя хаты сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1920-х гадах на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі пераважна з вёскі Забалоцце, уваходзіў у склад Забалоцкага сельсавета. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. З 16 ліпеня 1954 года пасёлак у складзе Рагінскага сельсавета[1]. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). З 1964 года пасёлак у складзе Халоцкага сельсавета[2], з 18 студзеня 1965 года — у складзе Забалоцкага сельсавета[3].
Скасаваны ў 1996 годзе.
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
правіць- 1959 год — 68 жыхароў (паводле перапісу).
- 1990-я — жыхары (5 сем’яў) пераселены.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).