Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён)

вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Беларусі

Забало́цце[1] (трансліт.: Zabaloccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Вёска
Забалоцце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
80
Насельніцтва
191 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205884018
Забалоцце на карце Беларусі ±
Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён)
Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 48 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

На поўначы бярэ пачатак рака Прудоўка (прыток ракі Ліпа). На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка правіць

Аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва і шаша Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай, амаль шыротнай вуліцы, да якой з паўднёвага ўсходу пад вострым вуглом далучаецца кароткая вуліца. На захадзе галоўная вуліца ўтварае канфігурацыю, блізкую да квадрата. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (30 насыпаў, у 4,5 км ад вёскі, каля заваротку дарогі на Буда-Кашалёва) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1799 годзе 48 гаспадарак, з якіх 20 займаліся пчалярствам, у валоданні Дарыя-Дзерналовічаў. З 1826 года працаваў бровар. Будаўніцтва шашы Доўск — Гомель у 1850 годзе дало імпульс для развіцця вёскі, пашырыла яе транспартныя магчымасці. Гаспадар побач размешчанага фальварка валодаў у 1862 годзе 4234 дзесяцінамі зямлі, карчмой і валюшняй. Згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі» (1863 год) як значны населены пункт. Мелася Пакроўская царква. У 1877 годзе палкоўнік Храпавіцкі меў у вёсцы 3606 дзесяцін зямлі і 2 карчмы. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 3 ветракі. У 1909 годзе — 618 дзесяцін зямлі, у фальварку — 6410 дзесяцін зямлі. У тым жа годзе адкрыта школа, якая знаходзілася ў наёмнай сялянскай хаце, а на пачатку 1920-х гадоў для яе быў вылучаны нацыяналізаваны будынак.

З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года і з 18 студзеня 1965 года цэнтр Забалоцкага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Селькор», працавалі торфараспрацоўчая арцель і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 9 двароў і забілі 18 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 73 жыхары. У памяць пра загінуўшых у 1956 годзе ў цэнтры вёскі ўсталявана скульптурная група. Вызвалена 28 лістапада 1943 года. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Іскра». Размяшчаліся млын, пільня, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

З 16 ліпеня 1954 года па 1964 год вёска ўваходзіла ў склад Рагінскага сельсавета[2], да 6 студзеня 1965 года — у склад Халоцкага сельсавета[3], да 18 студзеня 1965 года — у склад Рагінскага сельсавета[4].

У склад Забалоцкага сельсавета ўваходзілі да 1939 года хутар Дразды, пасёлак Красніца, да 1976 года пасёлак Новая Харошаўка, да 1997 года пасёлкі Пахар, Усход, Доўгі, Курган — усе яны ў наш час не існуюць.

У 2002 годзе Забалоцкі сельсавет скасаваны, Забалоцце ўвайшло ў склад Шырокаўскага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 80 гаспадарак, 191 жыхар.

Дынаміка правіць

  • 1799 год — 48 гаспадарак.
  • 1897 год — 104 двары, 617 жыхароў (паводле перапісу); у фальварку 30 жыхароў.
  • 1909 год — 665 жыхароў; у фальварку 36 жыхароў.
  • 1925 год — 136 двароў.
  • 1940 год — 747 жыхароў.
  • 1959 год — 821 жыхар (паводле перапісу).
  • 1997 год — 298 жыхароў, 126 двароў[6].
  • 2004 год — 80 гаспадарак, 191 жыхар.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  5. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района»
  6. Забалоцце // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 486. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць