У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

«Новае Пакаленне» (НП) — моладзевая кааліцыя, заснаваная 5 снежня 2009 года дзевяццю дэмакратычнымі моладзевымі арганізацыямі Беларусі[1].

НОВАЕ ПАКАЛЕННЕ
Моладзевая кааліцыя "Новае Пакаленьне"
Дата заснавання 2009
Штаб-кватэра Мінск
Сайт newgeneration.ws

Гісторыя

правіць

Моладзевая кааліцыя "Новае Пакаленне" была ўтвораная 5 снежня 2009 года па ініцыятыве Маладога Фронту.[2] У кааліцыю ўвайшло дзевяць моладзевых арганізацый рознай ідэалагічнай арыентаванасці.[3]"Новае Пакаленне" з'яўляецца адной з чатырох палітычных кааліцыяў і адзінай кааліцыяй моладзевых дэмакратычных аб'яднанняў Беларусі.[4]

Праграма

правіць

Праграма кааліцыі "Новае Пакаленне" заснавана на хрысціянскіх і нацыянальных каштоўнасцях, прынцыпах сацыяльнай справядліваьці ды ідэалах свабоды.[3][5]

Праграмнымі накірункамі дзейнасці кааліцыя "Новае Пакаленне" вызначыла

  • адстойванне незалежнасці Беларусі;
  • абарона і развіццё беларускае культуры;
  • вызваленне палітвязняў і спыненне палітычных рэпрэсіяў;
  • асуджэнне злачыннай ідэалогіі камунізму і палітыкі савецкага этнацыду Беларусі;
  • спрыяння Еўраінтэграцыі Беларусі;
  • змены аўтарытарнага рэжыму і ўсталяванне ў Беларусі дэмакратычнага ладу кіравання.[5]

Дзейнасць

правіць

Адной з галоўных задачаў сваёй дзейнасці кааліцыя "Новае Пакаленне" вызначае супольны ўдзел у агітацыйнай і мабілізацыйнай кампаніях, накіраваных на адстойванне грамадзянамі Беларусі свайго голасу падчас мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх "выбараў".

7 студзеня 2010 года кааліцыя "Новае Пакаленне" стварыла перадвыбарчы штаб для ўдзелу ў мясцовых выбарах 2010 году. Кіраўніком перадвыбарчага штабу быў прызначаны дэпутат мясцовых Саветаў, сябра Сойму Маладога Фронту Зміцер Кухлей.[6]

1 сакавіка 20010 года да спісу кандыдатаў "Новага Пакалення" на мясцовыя выбары далучыліся кандыдаты Прадпрымальніцкага блоку.[7] Як заявілі лідары "Новага Пакалення", гэта было здзейснена дзеля таго, каб "супольна весці барацьбу за нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і таксама адстойваць інтарэсы прадпрымальніцкага руху".[8]

Па выніках рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты кааліцыя "Новае Пакаленне" абвясціла, што з 53 прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія падалі ў выбарчыя камісіі подпісы і іншыя дакументы для рэгістрацыі, 22 прадстаўніка кааліцыі былі зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. Сябрамі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты было сабрана больш 10 000 подпісаў у сваю падтрымку. Падчас рэгістрацыі кандыдатаў ад кааліцыі было адмоўлена ў рэгістрацыі пераважна лідарам, якія праводзілі моцныя кампаніі на сваіх акругах. Так, не прайшлі сіта рэгістрацыі старшыня "Правага Альянсу" Юрась Карэтнікаў, лідар "Вольнай моладзі" Мікіта Красноў, намесніца старшыні "Маладога Фронту" Наста Палажанка.[9]

Удзельнікі

правіць

Глядзіце таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць