Наста Дашкевіч (Палажанка)

(Пасля перасылкі з Наста Палажанка)

Настасся Уладзіміраўна Дашкевіч (Палажанка) (нар. 2 жніўня 1990, Мінск) — былая намесніца старшыні «Маладога Фронту», былая сябра руху «Гавары праўду!».

Наста Дашкевіч
Імя пры нараджэнні Настасся Палажанка
Дата нараджэння 2 жніўня 1990(1990-08-02) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Партыя
Род дзейнасці палітык
Месца працы
Муж Зміцер Дашкевіч
Дзеці сын Давід, дачка Мара
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

14 ліпеня 2022 года Зміцеру і Насце Дашкевічам агучылі прысуды паводле ч.1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Зміцера асудзілі да 1,5 года калоніі, як і прасіў бок абвінавачвання, а Насту — да 3 гадоў «хатняй хіміі»[1].

Біяграфія правіць

З 1997 па 2008 гг. вучылася ў 73-й мінскай школе (з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы) і ў 37-й школе (з эстэтычным ухілам). З 2008 г. — студэнтка факультэта філасофіі і палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Спявала ў гурце «Іншыя».[2]

У «Малады Фронт» Н. Дашкевіч прыйшла ў 2004 г, ва ўзросце 14 гадоў. Брала ўдзел у многіх акцыях і кампаніях

«Маладога Фронту», з-за гэтага дзясяткі разоў затрымлівалася міліцыяй. З-за сваёй грамадзянскай актыўнасці мела праблемы з адміністрацыяй школы, дзеля чаго ў 11-м класе была вымушана змяніць школу.

На VI Сойме «Маладога Фронту» 9 сакавіка 2008 г. Н. Дашкевіч была абраная намесніцай старшыні арганізацыі.

Храналогія пераследу правіць

Першы раз была затрыманая ў 15 гадоў, 5 жніўня 2005 г., за удзел у пікеце Маладога Фронту каля польскай амбасады ў падтрымку абранага кіраўніцтва Саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Разам з Н.Дашкевіч было затрымана яшчэ чацьвёра маладафронтаўцаў. У выніку, будучыя палітычныя вязні З. Дашкевіч і А. Фінкевіч былі асуджаныя судом Партызанскага раёна г. Мінска на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Н.Дашкевіч, як непаўнагадовую, адпусцілі.[3]

4 лютага 2007 г., Н. Дашкевіч  была затрыманыя разам з іншымі моладзевымі актывістамі на паседжанні Цэнтральнай Рады «Маладога Фронта», якое адбывалася на прыватнай кватэры. Усяго супрацоўнікамі МУС і КДБ было затрымана 28 асобаў. Упраўленнем КДБ па Мінску была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 193.1 КК РБ (арганізацыя дзейнасці аб’яднання, фонду ці рэлігіёзнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, ці ўдзел у ёй). А. Корбан, старшыня Партызанскай рады МФ і З. Хведарук, старшыня Першамайскай рады МФ з’яўляліся падазраванымі па ўзбуджанай крымінальнай справе і трое сутак правялі ў СІЗА КДБ. У гэты ж дзень дома ў Н. Дашкевіч быў праведзены вобшук. Вобшукі ў гэты час таксама былі праведзеныя ў маладафронтаўцаў А. Янушэўскага і Я. Грышчэні.[4]

Пазней у якасці падазраваных па гэтай справе былі прыцягнутыя непаўнагадовая Н. Дашкевіч,  Барыс Гарэцкі і Аляксей Янушэўскі.

Абвінавачанне грунтавалася на канфіскаваных падчас ператрусаў на кватэрах маладафронтаўцаў друкаваных матэрыялах, а таксама на раздрукоўках тэлефонных размоў і аўдыёзапісе сходаў 29 верасня 2006 г., 25-га, 29 студзеня, 1, 4 лютага 2007 г. З. Хведарука абвінавачвалі ў тым, што ён кіраваў Першамайскай радай «Маладога Фронта», А. Корбана — у кіраўніцтве Партызанскай рады, А. Янушэўскага — Завадской, Б. Гарэцкага — у тым, што ён быў прэс-сакратаром арганізацыі, Н. Дашкевіч абвінавачвалі ў кіраўніцтве арганізацыйным аддзелам МФ. Мэтай дзейнасці «Маладога Фронта», на думку абвінавачання, з’яўляўся захоп ўлады шляхам масавых вулічных акцый.

Судовыя слуханні па справе Маладога Фронту праходзілі 28-29 мая 2007 г. ў судзе Савецкага раёна Мінска. Дзяржаўная абвінаваўца прапанавала пакараць З. Хведарука, А. Янушэўскага, А. Корбана, Б. Гарэцкага штрафамі ў памеры 500 базавых велічынь, а Н. Дашкевіч — выпраўленчымі працамі. Суддзя Руслан Аніскевіч прызнаў моладзевых актывістаў вінаватымі ва ўчыненні крымінальнага злачынства і вынес наступныя пакаранні: З. Хведарук — штраф у памеры 40 базавых велічынь (1 млн. 240 тыс. руб.), А. Корбан, А. Янушэўскі, Б. Гарэцкі — штрафы ў памеры 30 базавых велічынь (930 тыс. руб.), Н. Дашкевіч вынесена судовае папярэджанне.

10 лістапада 2008 г. судом Ленінскага раёна г. Мінска, суддзя Міхаіл Хома, Н. Дашкевіч была асуджаная на трое сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у пікеце 7 лістапада 2008 г., які быў праведзены насупраць будынку КДБ. Яшчэ чацьвёра сяброў МФ: Наста Лойка,  Тацяна Шапуцька, фігурант крымінальнай справы Маладога Фронта  Аляксей Янушэўскі і Антон Русін  таксама былі асуджаныя за гэты пікет. Пікетоўцы трымалі расцяжку: «Камунізм пад трыбунал!»[5]

25 сакавіка 2009 г. на Дзень Волі,  намесніцу старшыні Маладога Фронту Н. Дашкевіч і актывіста МФ Дзяніса Карнова невядомыя людзі ў цывільным гвалтам схапілі ў Мінску каля станцыі метро «Каменная горка», вывезлі за горад, пагражалі, затым выкінулі з машыны напачатку Н. Дашкевіч, затым пад г. Дзяржынскам у лесе быў высаджаны з машыны Д. Карноў. Дзяніс Карноў быў збіты. Актывісты апазналі чалавека, які кіраваў выкраданнем, ім быў супрацоўнік «Алмазу» Аляксандр Лявоненка[6]. Па выпадку выкрадання і рабаўніцтва была распачата крымінальная справа, якая была неўзабаве прыпыненая. Па меркаванні пацярпелых, гэта было зроблена сілавымі структурамі рэжыму Лукашэнкі з мэтай запалохаць моладзевых актывістаў.

У гэты ж перыяд у розны час за горад «невядомымі» гвалтоўна былі вывезеныя: 6 снежня 2008 г. лідар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель, 19 снежня 2008 г. лідар руху «Маладая Беларусь» былы палітычны зняволены  Артур Фінкевіч, 27 лістапада 2009 г. актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Уладзімір Лемеш,  05 снежня 2009 г. лідар «Маладога Фронту» З. Дашкевіч.[7]

Двойчы затрымлівалася ў машыне ў перыяд з 08 па 18 снежня 2010 г. з кіраўніком Маладога Фронту З.Дашкевічам.[8]

18 снежня 2010 г. З.Дашкевіч і маладафронтавец Эдуард Лобаў былі затрыманыя (затрыманне З. Дашкевіча і Э. Лобава было прэвентыўнай мерай міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія мусілі прайсці на наступны дзень). Старшыня Маладога Фронту З. Дашкевіч быў абвінавачаны ў злосным хуліганстве і 24 сакавіка 2011 г. асуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.[9]

Пасля мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. ў Мінску Н. Дашкевіч арыштавалі дома, ў 3.20 ночы 20 снежня. Рэальнай прычынай арышту была яе актыўнасць у Маладым Фронце. Абвінавачвалася ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках ч. 1 ч. 2 арт. 293 КК Беларусі. Утрымлівалася ў СІЗА КДБ.

Разам з Н. Дашкевіч у зняволенні ў гэты перыяд апынуліся іншыя маладафронтаўцы: З. Дашкевіч, Э. Лобаў, Уладзімір Яроменак і Алесь Кіркевіч.

17 лютага 2011 г.. пад ціскам, падпісала паперу аб супрацоўніцтве з КДБ. Ёй было паабяцана, што гэта аблегчыць лёс палітычнага зняволенага

З. Дашкевіча.[10] У далейшым абяцанне не было выканана.

17 лютага 2011 г. увечары была адпушчаная пад падпіску аб нявыездзе.

30 сакавіка абвінавачванне перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК Беларусі.

20 мая 2011 г. суддзёй Жаннай Жукоўскай суда Фрунзенскага раёна г. Мінска Н. Дашкевіч прызнаная вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК Беларусі — арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак або ўдзел у такіх дзеяннях. Н Дашкевіч было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год з адтэрміноўкай прысуду на 1 год.

03 жніўня 2011 г. Н. Дашкевіч за ўдзел у пікеце ў абарону зняволенага лідара Маладога Фронту З. Дашкевіча, які адбыўся 02 жніўня 2011 г. каля Горацкай папраўчай калоніі №9, дзе ён адбываў пакаранне, была асуджаная ў Дрыбінскім раённым судзе на 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Усяго ў пікеце бралі ўдзел, былі затрыманыя і асуджаныя 14 маладафронтаўцаў.[11]

11 верасня 2011 г.  Н. Дашкевіч за ўдзел у акцыі, прысвечанай беларускаму нацыянальнаму сцягу, судом Цэнтральнага раёна г. Мінска,  суддзя Наталля Вайцяховіч, была асуджаная на 11 сутак адміністрацыйнага арышту. За гэтую ж акцыю на 12 сутак арышту быў асуджаны маладафронтавец, былы палітычны зняволены Уладзімір Яроменак.[12]

03 кастрычніка 2011 г. Н. Дашкевіч у Першамайскім РРУС было абвешчана апошняе папярэджанне за парушэнне рэжыму.[13]

26 снежня 2012 г., ў турме № 1 г. Гродна пабралася шлюбам са сваім нарачоным — аднадумцам па «Маладым Фронте», палітычным і грамадскім дзеячом Зміцерам Дашкевічам. Больш года яны не маглі гэтага зрабіць, бо З. Дашкевічу не дасылалі пашпарт з КДБ у калонію, дзе ён адбываў пакаранне. Урэшце давялося вырабляць пашпарт па новаму.

Актыўна бараніла правы і прадстаўляла свайго мужа З. Дашкевіча, калі той знаходзіўся ў зняволенні.

Мае дваіх дзяцей — сын Давід і дачка Мара.

У студзені 2014 г. перайшла ў кампанію «Гавары праўду!». Займалася культурніцкімі і медыйнымі праектамі[14].

Працягвае займацца грамадскай дзейнасцю.

30 сакавіка 2017 г. была асуджаная судом Першамайскага раёна г. Мінска на штраф у 30 базавых велічынь «за парушэнне парадку пікетавання». Насамрэч за знаходжанне ў намётавым лагеры абаронцаў Курапатаў.[15]

Актыўная ўдзельніца праекту «Ноч расстраляных паэтаў», прысвечанага ахвярам сталінскіх рэпрэсій, беларускім паэтам, расстраляным у 1937 г. За ўвасабленне гэтай грамадскай ініцыятывы прэмію «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2017 г.», заснаванай Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, атрымалі Н. Дашкевіч і У.Някляеў.[16]

Узнагароды правіць

8 сакавіка 2011 г. стала першай беларускай, узнагароджанай Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасць, якую ўручала дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Вашынгтоне. Ва ўступнай прамове спадарыня Хілары Клінтан выказала шкадаванне ў сувязі з тым, што Н. Дашкевіч і Ёані Санчэз з Кубы не здолелі прыехаць на цырымонію, з той прычыны, што ўлады іх краінаў ім гэтага не дазволілі[17].

Лаўрэатка прэміі імя Святланы Навумавай, заснаванай грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», у намінацыі «Надзея — найлепшы малады палітык» за 2012 г.[18]

Адлюстраванне арышту ў культуры правіць

Міні-фільм у цыкле «Хроніка суднага часу» прысвечаны Н. Дашкевіч. Аўтар праекту Алег Дашкевіч.[19]

Адная з гераіняў зборніка відэафільмаў пад агульнай назвай «21 слова для XXI стагоддзя».[20]

Белсат. Рэж. Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі. 2013 г. Стужка пра каханне і змаганне за свабоду моладзевых актывістаў, былых палітвязняў Насты Палажанкі і Зміцера Дашкевіча.[21]

Зноскі

  1. Наста Дашкевіч у свой дзень нараджэння папрасіла малітваў за Змітра. Новы Час (2 жніўня 2022). Праверана 2 красавіка 2023.
  2. https://www.svaboda.org/a/24091368.html Наста Палажанка. Партрэт на фоне кратаў
  3. https://www.svaboda.org/a/798411.html За салідарнасьць з палякамі – дзесяць сутак арышту (фота)
  4. https://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=4898 Затрыманыя лідары "Маладога фронту
  5. https://www.svaboda.org/a/1340116.html Палажанцы і Русіну далі трое сутак
  6. Валянцін Стэфановіч. Прывід Тантон-Макута . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (22 снежня 2011). Праверана 26-1-2021.
  7. https://www.svaboda.org/a/1896884.html «Няма сумневу, што гэта робіцца на загад беларускага кіраўніцтва»
  8. https://www.svaboda.org/a/24093003.html Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Другі дзень
  9. https://palitviazni.info/viazen/zmicier-daszkjewicz Архівавана 17 студзеня 2022. Зьміцер Дашкевіч
  10. http://nashaniva.by/?c=ar&i=189820 Наста Дашкевіч (Палажанка): У 2011 я падпісала паперку ў КДБ, але агентам мяне ніхто не спрабаваў зрабіць
  11. https://www.svaboda.org/a/24285258.html За салідарнасьць з палітвязьнем Дашкевічам – арышты
  12. https://www.svaboda.org/a/24333303.html Палажанку арыштавалі на 11 сутак, Яроменка — на 12
  13. https://www.svaboda.org/a/24347572.html Палажанцы абвешчана папярэджаньне
  14. http://mfront.net/nasta-daszkievicz-pierajszla-u-havary-praudu.html
  15. https://www.svaboda.org/a/28421179.html Прынесла копіі дзіцячых пасьведчаньняў, атрымала квітанцыю на штраф, — Наста Дашкевіч пра завочны суд
  16. https://baj.by/be/content/gomelski-videabloger-maksim-filipovich-nazvany-chempiyonam-gramadzyanckay-supolnasci-2017 Архівавана 22 ліпеня 2021. Гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч названы “Чэмпіёнам грамадзянcкай супольнасці” 2017 года
  17. http://www.svaboda.org/a/2332087.html
  18. https://www.svaboda.org/a/24916650.html Пачобут, Класкоўскі і Вінаградаў — ляўрэаты прэміі імя Навумавай
  19. http://spring96.org/be/news/57366
  20. https://www.svaboda.org/a/u-miensku-prezentujuc-21-slova-dlia-xxi-stahodzdzia/27248757.html
  21. https://www.svaboda.org/a/love-in-belarusian/25213220.html

Літаратура правіць

  • А. Тамковіч Жыццё пасля кратаў — 2013 г. — 239—254 с.с. — ISBN 978-985-6025-25-2
  • Адзін дзень палітвязня 2009—2011. — 2011 г. — ISBN 978-0-929849-42-3 — с. 156—159
  • Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў — 2013 г. — 74-75 с.
  • Прага вясны — Менск. 2007— С. 31—35.
  • А. Тамковіч. Будзіцелі — Санкт-Пецярбург. 2008 — С. 47—51.
  • П. Севярынец, Н. Палажанка. Маладафронтаўцы — Менск, 2009 — С. 139–142.
  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча 2010— Вільнюс. 2011 — С. 108–109
  • Сто словаў. «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» беларускай службы Радыё Свабода. 2017 г.

Спасылкі правіць