Артур Уладзіміравіч Фінькевіч
Артур Уладзіміравіч Фінькевіч (нар.8 лютага 1985, Мінск, Беларусь) — лідар і заснавальнік руху «Маладая Беларусь», адзін з былых лідараў «Маладога Фронту», палітвязень Беларусі, вязень сумлення, адзін з заснавальнікаў партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя».
Артур Уладзіміравіч Фінькевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Біяграфія
правіцьАртур Фінькевіч нарадзіўся ў Мінску 8 лютага 1985 г. З 1987 па 1989 гады разам з бацькамі жыў у горадзе Сухумі, Грузія. Вучыўся ў сярэдняй школе № 135 г. Мінска. Скончыў мінскае ПТВ № 38 па спецыяльнасці «аператар па перапрацоўцы мяса і субпрадуктаў». Вучыўся ў Міжнародным Гуманітарна-Эканамічным Інстытуце, але ў 2005 г. быў выключаны. У 2015 г. скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія. Еўрапейскія даследванні». Выпускнік «Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў».
Палітычная дзейнасць
Лідар і заснавальнік руху «Маладая Беларусь» з 28 верасня 2008 г. 10 ліпеня 2010 г. быў пераабраны на з’ездзе руху «Маладая Беларусь».[2]
Сябра грамадзкай арганізацыі «Малады Фронт» (з 2001 г. да 9 кастрычніка 2008 г.).
Намеснік старшыні МФ па міжнародных дачыненнях (з сакавіка па кастрычнік 2008 г.).
Пераможца курсаў «DJ Адраджэння» (2001—2002), якія праводзіў Павел Севярынец.
Вядучы «Шоў Беларушчыны».
Адзін з абаронцаў Курапатаў (2001—2002).
Удзельнік акцый 18—19 кастрычніка 2004 г. супраць фальсіфікацый вынікаў рэферэндуму.
Удзельнік акцыі салідарнасці з Саюзам палякаў Беларусі 5 жніўня 2005 года. Атрымаў 10 сутак арышту[3].
Удзельнік пратэстных выступаў супраць фальсіфікацый вынікаў парламенцкіх выбараў 28 верасня 2008 г. і прэзыдэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г.
Удзельнік акцый «Дзень Святога Валянціна» (2002—2004, 2008 гг.).
Удзельнік акцый «Дзень Волі» (2002—2005, 2008—2010 гг.).
Удзельнік акцый «Чарнобыльскі Шлях» (2002—2005, 2009—2010 гг.).
Удзельнік акцый салідарнасці з палітвязнямі і ў памяць зніклых беларускіх палітыкаў (з 2005 г.).
Каардынатар штабу перадвыбарчага блоку «Маладая Беларусь» (2004 г.).
Кіраўнік аргкамітэту па стварэнні Беларускага прафсаюза студэнтаў, аспірантаў і навучэнцаў (2003—2005 гг.).
У 2009 г. каардынатар моладзевай кааліцыі «За перамены!».
Дэлегат кангрэсаў Аб’яднаных дэмакратычных сіл (2005 і 2007 гг.).
Сябра Палітычнай Рады АДС (2008 г.).
У 2010 г. вылучаўся кандыдатам у дэпутаты ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў па Убарэвіцкай выбарчай акрузе № 7. Па афіцыйных выніках набраў 9,7 % (38 % па выніках правядзення незалежных «экзіт-пулаў»).
Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 году ў Беларусі быў сябрам ініцыятыўных груп і даверанай асобай кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксея Міхалевіча і Рыгора Кастусёва.
Падчас «Аранжавай рэвалюцыі» ва Украіне правёў у Кіеве амаль месяц — узначальваў дэлегацыю «Маладога Фронту» ў колькасці некалькіх дзясяткаў чалавек.
Кандыдат у дэпутаты ў мясцовыя Саветы па г. Мінску ў 2014 г. па Лошыцкай выбарчай акрузе № 14.[4]
Храналогія пераследу
правіцьЗатрыманы ўначы 31 студзеня 2006 г. пры напісанні графіці «Мы хочам новага!» і «Достал!». Да суду ўтрымлівалі ў следчым ізалятары на вул. Валадарскага г. Мінска. Абвінавачаны ў злосным хуліганстве і псаванні дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйных памерах.
10 мая 2006 г. Першамайскі суд г. Мінска прызначыў Артуру Фінькевічу пакаранне — два гады абмежавання волі па артыкуле 339 КК РБ ч.2. (хуліганства). Адбываў пакаранне ў спецкамэндатуры № 43 г. Магілёва.
26 кастрычніка 2007 г. на А. Фінькевіча завялі крымінальную справу па арт. 415 КК РБ — «ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі». Яго перавялі ў турму № 4 г. Магілёва. Моладзеваму актывісту інкрымінаваліся сістэматычныя парушэнні рэжыму ўтрымання ў спецкамендатуры, у сувязі з чым адміністрацыяй установы на яго было накладзена пяць дысцыплінарных спагнанняў. Пры гэтым А. Фінькевіч неаднаразова скардзіўся на пагрозы і ціск, які аказваўся на яго з боку адміністрацыі спецкамендатуры.
У абарону палітвязня з адкрытым лістом да судзі Н.Крашкінай звярнуліся вядомыя беларускія дзеячы культуры, пісьменнікі Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, У. Арлоў, мастак А. Марачкін і акадэмік Р. Гарэцкі[5].
21 снежня 2007 г. суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва прызнаў А. Фінькевіча вінаватым, суддзя Наталля Крашкіна асудзіла яго на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.
У выніку ціску міжнароднай супольнасці і патрабаванняў вызваліць ўсіх палітзняволеных у Беларусі ў замен на адмену палітычных і эканамічных санкцый ЕС і ЗША, беларускімі ўладамі было прынятае палітычнае рашэнне па вызваленні напачатку 2008 г.: 18 студзеня — М.Аўтуховіча, 23 студзеня — З.Дашкевіча, 5 лютага — А. Фінькевіча, 11 лютага — А.Клімава, 22 лютага — А.Здвіжкова[6]. А. Фінькевіч выйшаў на свабоду па пастанове калегіі Магілёўскага абласнога суда.[7]
Узнагароды
правіцьУ 2004 годзе быў узнагароджаны нацыянальнай прэміяй «Хартыі- 97» у галіне абароны правоў чалавека — «За асабістую мужнасць падчас масавых акцый» — 2004 год.[8]
Зноскі
- ↑ https://nashaniva.com/343695
- ↑ http://www.wikiwand.com/be/%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C
- ↑ [1]
- ↑ https://news.tut.by/politics/391591.html Архівавана 15 мая 2017. Выборы-2014. Все кандидаты Минска по возрасту, доходам, числу судимостей и знаку зодиака
- ↑ У абарону Фінькевіча
- ↑ Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 г. Аналітычны агляд. — Менск 2009, — С.4-12. ISBN 983-5-002088-8
- ↑ http://spring96.org/be/news/20323 Фінькевіч — на волі
- ↑ http://www.levonevsky.org/index_arh2008.php?id=217(недаступная спасылка) Хартия’97 вручила Шестую Национальную премию за защиту прав человека
Літаратура
правіць- Маладафрантоўцы — Мінск, 2009 — С. 117—122
- Palitviazni.info — 2013. — С. 93—94
Спасылкі
правіць- http://mfront.net/knihi/Maladafrontucy[2009].pdf(недаступная спасылка)
- https://palitviazni.info/viazen/artur-finkjewicz Архівавана 28 снежня 2016.
- http://www.belaruspartisan.org/bel/blogs/finkevich/ Архівавана 15 чэрвеня 2016.