Адкрыць галоўнае меню

Андрэй Клімаў (нар. 17 верасня 1965) — беларускі палітык, бізнэсмэн, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Адзін з ініцыятараў імпічмента прэзідэнта Лукашэнкі ў лістападзе 1996 г. Сябра АГП. Палітычны зняволены, вязень сумлення. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра[2].

Андрэй Клімаў
Дэпутат 13-склікання ВС РБ
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 17 верасня 1965 (53 гады)
Мінск, БССР
Жонка: Таццяна Клімава-Леановіч. У 2007 г. стала лаўрэатам прэміі Хартыі 97 у намінацыі "За асабістую мужнасць у абароне правоў чалавека"[1].

Змест

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 17 верасня 1965 года ў Мінску. Скончыў з чырвоным дыпломам Львоўскую пажарна-тэхнічную вучэльню МУС у 1986 г. (Раней гэтую вучэльню скончыў спікер Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мечыслаў Грыб)[3].

Працаваў ў Галоўным упраўленні пажарнай аховы МУС БССР (1983—1991 гг.) У 1987 г. паступіў на юрыдычны факультэт БДУ. Скончыць універсітэт ён змог ў 2010-м, пасля некалькіх турэмных тэрмінаў[4].

Жанаты, жыве ў Мінску.

БізнэсПравіць

У лістападзе 1991 г. стварыў Малое прадпрыемства Андрэя Клімава, якое займалася гандлем нерухомасцю, будаўніцтвам, фінансамі, машынабудаваннем і кансалтынгавымі паслугамі. У 1994 годзе на яго базе былі створаны ААТ «Андрэй Клімаў і К», «Мінскі прыватны банк Андрэя Клімава» і «Газета Андрэя Клімава»[5]. Займаў вядучыя пазіцыі ў беларускіх бізнес-рэйтынгах[6].

Палітычная дзейнасцьПравіць

Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання (быў сябрам Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформах)[7].

Актыўны апанент А. Лукашэнкі. Быў сярод тых дэпутатаў, хто падпісаў у 1996 г. імпічмент прэзідэнту[8], што стала ў далейшым сапраўднай прычынай першай крымінальнай справы[9].

Пасля рэфэрэндума 1996 г. пачаліся масіраваныя праверкі прадпрымальніцкай дзейнасці фірмы, былі задзейнічаныя супрацоўнікі КДБ, МУС, Савета бяспекі РБ, Адміністрацыі прэзыдэнта.

11 лютага 1998 г. Андрэй Клімаў быў арыштаваны і абвінавачаны па двух крымінальных артыкулах: 91 ч. 4 КК РБ — «крадзеж у асабліва буйных памерах» і 151 ч. 2 КК РБ — «парушэнне парадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, учыненае па папярэдняй змове».

Пасля года і 5 месяцаў следства ў жніўні 1999 г. пачаўся суд. Да абвінавачванняў дадаліся яшчэ два артыкулы: арт 171 КК РБ — «службовы падлог» і арт. 150-2 — «выманьванне крэдыту альбо датацый».

13 снежня 1999 г. А.Клімаў быў жорстка збіты і сілай дастаўлены ў Ленінскі райсуд Мінска на слуханне яго справы. Папярэдняе медычнае заключэнне медработнікаў «хуткай дапамогі» выявіла чэрапна-мазгавую траўму і траўму жывата. 24 снежня Пракуратура РБ адмовілася ўзбуджаць па гэтым факце крымінальную справу.

17 сакавіка 2000 г. Андрэю Клімаву вынесены прысуд у 6 гадоў пазбаўлення волі.

25 сакавіка 2002 году выйшаў на волю па ўмоўна-датэрміновым вызваленні.

Другі раз быў арыштаваны ў сакавіку 2005 г. за акцыю «Рэвалюцыя» перад Днём Волі на Кастрычніцкай Плошчы Мінска. Пасля перамогі «памаранчавай» рэвалюцыі ва Украіне Андрэй Клімаў абвясціў, што беларуская рэвалюцыя адбудзецца 25 сакавіка 2005 г. Улады разагналі арганізаваную ім 25 сакавіка акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

10 чэрвеня 2005 г. суд прызнаў Клімава вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, і пакараў яго абмежаваннем волі на адзін год і шэсць месяцаў.

Вызвалены 22 снежня 2006 г.

Трэці раз Клімаў быў зняволены 3 красавіка 2007 г. за «заклікі да звяржэння дзяржаўнага ладу», якія нібыта ўтрымліваў ягоны артыкул, апублікаваны на сайце «Хартыя-97» (арт. 361 КК РБ, па якім у Беларусі судзілі ўпершыню). У ізалятары ў палітыка здарыўся сардэчны прыступ[10]. Прысуд быў таемна вынесены ў жніўні 2007 г. Цэнтральным судом Мінска: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму[11]. Клімаў стаў першым беларускім апазіцыянерам, якога пакаралі зняволеннем ва ўмовах строгага рэжыму[12].

Уплывовая праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала апазіцыйнага лідэра Андрэя Клімава вязнем сумлення[13].

Адбываў пакаранне ў Мазырскай калоніі ўзмоцненага рэжыма.

Вызвалены 15 лютага 2008 г. згодна з указам А. Лукашэнкі[14].

УзнагародыПравіць

У 2005 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека, створанай Аргкамітэтам Хартыі'97, у намінацыі «За асабістую мужнасць у абароне правоў чалавека»[15].

БібліяграфіяПравіць

Аўтар кніг «Той самы Клімаў» (2003), «Прогулки с вампиром» (2004), «Пакаяньне рэвалюцыянэра» (2005), «Минск-2016», «Тени», «Я сделал свой выбор», «Очевидные истины», «Восстание2005».


Зноскі

СпасылкіПравіць