Но́ва Во́ля (польск.: Nowa Wola), трыдыцыйная беларуская назва — Но́вая Во́ля (на мясцовай беларускай гаворцы: Но́ва Во́ля[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Вёска
Нова Воля
польск.: Nowa Wola
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
168 м
Насельніцтва
328 чалавек[1] (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 (+48) 85
Паштовы індэкс
16-050
Аўтамабільны код
BIA
Нова Воля на карце Польшчы ±
Нова Воля (Польшча)
Нова Воля
Нова Воля (Падляскае ваяводства)
Нова Воля

Праз вёску праходзіць ваяводская дарога 686.

Царква Нараджэння Яна Хрысціцеля (1908 г.).

Насельніцтва

правіць

Большасць насельніцтва вёскі складаюць этнічныя беларусы, пераважна праваслаўныя (прыход Нараджэння Яна Хрысціцеля ў вёсцы[3]). Невялікую частку насельніцтва вёскі складаюць каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя

правіць

Новая Воля была заснавана ў пачатку XVIII стагоддзя ў межах заблудаўскіх маёнткаў Радзівілаў, тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку ў Геранімове. У 1743 годзе Ганна Кацярына Радзівіл фундавала тут уніяцкую царкву ў гонар Нараджэння Божай Маці[2]. Вёска добра развівалася і ў 1763 годзе налічвала 125 хатаў. У 1771 годзе непадалёк Новай Волі адбылася бітва паміж барскімі канфедэратамі і расійскім войскам, у выніку чаго вёска была часткова знішчаная (у 1789 годзе было тут 112 хат)[5]. Верагодна ў канцы 18 ст. ва ўрочышчы Камянны Брод была пабудавана царква Узнясення Гасподняга[6].

Пасля бунту тутэйшых мужыкоў у 1815 годзе Міхал Геранім Радзівіл паменшыўся памер паншчыны для Новай Волі. У 1845 годзе царква з Каменнага Брода была перанесена на могілкі. Чарговы пратэст адбыўся ў 1846 годзе, калі пад кіраўніцтвам Рыгора Серады мужыкі адмовіліся працаваць у лесе на загад уладальніка маёнтка ў Геранімове генерала Казіміра Дзяконскага. 38 мужыкоў было арыштавана царскімі ўладамі і прымушана да прыняцця прысягі на вернасць царскаму ўраду і ген. К. Дзяконскаму. Калі ў Новую Волю прыбылі 4 роты царскага войска, пасля катавання нававольцы прынялі пад прымусам прысягу. У 1859 года стараннямі айца Яна Раздзялоўскага была тут адкрыта першая школа. Нававольскія мужыкі атрымалі асабістую свабоду і надзелы зямлі ў 1866 годзе. Вёска пачала хутка развівацца і ў 1806 годзе пачалася пабудова новай царквы ў гонар Нараджэння Яна Хрысціцеля. Была асвячона епіскапам беластоцкім Уладзімірам.

У час Першай сусветнай вайны большасць нававольцаў падалося ў бежанства ў глыб Расіі, а большая частка вёскі (са старой царвой) была спалена ў выніку нямецка-расійскіх змаганняў. Вяртанне з бежанства працягалася ажно да 1922 года[5].

 
Хатні хоспіс у будынку былой школы.

У міжваенны перыяд Новая Воля прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года пражывала тут 224 жыхароў (8 каталікоў і 216 праваслаўных, 9 палякаў і 215 беларусаў)[7].

У 1939—1944 гадах уваходзіла ў склад Беластоцкай вобласці БССР.

З 17 да 22 ліпеня 1944 года немцы абараняліся тут ад савецкага наступлення, што стала прычынай вялікіх пажараў у вёсцы — згарэла 75 хат. Вёска хутка адбудавалася, але ўжо ў 1950-х гадах пачаўся працэс адплыву маладзёжы і з гэтага часу Новая Воля пастаянна меншае[5]. З 2012 года ў будынку былой школы дзейнічае Падляскі анкалагічны хоспіс[8].

Крыніцы

правіць
  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (польск.) (16 чэрвеня 2015).
  2. а б Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 49(недаступная спасылка) (16 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2019. Праверана 16 чэрвеня 2015.
  3. Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (польск.) (16 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2007. Праверана 16 чэрвеня 2015.
  4. Parafia Opatrzności Bożej, Michałowo (польск.). Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 16 чэрвеня 2015.
  5. а б в Leszek Nos. Monografia Gminy Michałowo (польск.)(недаступная спасылка). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej (16 чэрвеня 2015). — Białystok 1996. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2017. Праверана 16 чэрвеня 2015.
  6. Nowa Wola II (польск.). Kościoły drewniane w Polsce. Праверана 16 чэрвеня 2015.
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 16 (польск.). Праверана 16 чэрвеня 2015.
  8. Хоспіс у Новай Волі. Праверана 16 чэрвеня 2015.

Спасылкі

правіць