Нуньцзян
Нуньцзян, Нэньцзян — рака на паўночным усходзе Кітая, левы, самы вялікі прыток ракі Сунгары (басейн Амура). Даўжыня 1089 км, плошча басейна 244 тыс. км². Пачынаецца на схілах хрыбта Ільхуры-Алінь, цячэ па раўніне Сунляо; рэчышча звілістае, часта падзяляе на рукавы і пратокі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 700 м³/с. Летнія паводкі. Суднаходная ад г. Цыцыкар.
Нуньцзян | |
---|---|
маньчж. ᠨᠣᠨ ᡠᠯᠠ | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 244 000 км² |
Вадацёк | |
Вусце | Сунгары |
• Каардынаты | 45°26′17″ пн. ш. 124°39′26″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сунгары → Амур → Ахоцкае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).