Сунгары

рака ў Кітаі

Су́нгары[2], Сунхуацзян[2] (кіт. спр. 松花江, піньінь sōnghuājiāng) — рака на паўночным усходзе Кітая, самы буйны прыток Амура па воднасці, ўпадае ў яго справа па цячэнні.

Сунгары
кіт. 松花江
Характарыстыка
Даўжыня 1927[1] (1870[2][3]) км
Басейн 524 000 км²
Расход вады 2 470 м³/с (каля горада Харбін)
Вадацёк
Выток Чхонджы
 • Месцазнаходжанне пласкагор’е Чанбайшань
 • Вышыня 305 м
 • Каардынаты 42°43′40″ пн. ш. 127°13′26″ у. д.HGЯO
Вусце Амур
 • Месцазнаходжанне каля горада Тунцзян
 • Вышыня 50 м
 • Каардынаты 47°42′22″ пн. ш. 132°31′04″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,13 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Амур → Ахоцкае мора → Ціхі акіян
Краіна
Рэгіёны Хэйлунцзян, Гірын
physical
Сунгары
Сунгары
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 1927[1] (1870[2][3][4]) км. Плошча вадазбору 524 000[1] км². Сярэдні расход вады каля горада Харбін складае 2470[1] м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13[1] м/км.

Рака Сунгары бярэ пачатак на пласкагор’і Чанбайшань (зліццё рэк Таудаацзян і Эрдаацзян[1]) і працякае па тэрыторыі правінцый Гірын і Хэйлунцзян. На ёй знаходзяцца гарады Гірын, Харбін, Цзямусы. Сцёк ракі зарэгуляваны гідраэлектрастанцыямі. Самы вялікі прыток (левы) — рака Нуньцзян. Сярод прытокаў: Муданьцзян, Нуньцзян, Хуланьхэ, Іньмахэ, Хайфахэ, Лаліньхэ, Ашыхэ і інш.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Су́нгары; Сунхуацзя́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 269, 270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)
  • Су́нгари // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 458. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Су́нгари // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 645. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.

Спасылкі

правіць