Нуратау, Нурацінскі хрыбет (узб.: Nurota tog'lari, Нурота тоғлари) — горны хрыбет ва Узбекістане, адно з заходніх адгор'яў Гісара-Алайскай сістэмы. З поўдня абмяжоўвае пустыню Кызылкум. На ўсходзе аддзяляецца ад хрыбта Мальгузар глыбокай цяснінай Тамерланавы Вароты.

Нуратау
40°30′ пн. ш. 66°40′ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаГісара-Алай 
Даўжыня170 км
Найвышэйшая вяршыняХаятбашы 
Вышыня2169,5 м 
Нуратау (Узбекістан)
Нуратау
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працягласць хрыбта складае 170 км. Найвышэйшы пункт — гара Хаятбашы (2169,5 м). Хрыбет складзены пераважна пясчанікамі, вапнякамі і вулканічнымі пародамі. Грэбень плоскі; паўночны схіл круты, скалісты, паўднёвы — спадзісты, раздзелены далінамі дробных рэк. На грэбні — горныя стэпы, на схілах — кустова-стэпавы ландшафт. У далінах паўднёвага схілу — аазісы з садамі, агародамі, участкамі паліўных палёў.

Літаратура правіць