Тамерланавы Вароты

Тамерла́навы Варо́ты[1] — найбольш вузкая частка даліны ракі Санзар — праход у гарах, які падзяляе хрыбты Мальгузар і Нуратау ў заходняй частцы Паміра-Алая (Узбекістан). Здаўна праз праход ішла дарога з Самарканда і Бухары ў Ферганскую даліну.

Тамерланавы Вароты
Выява
Горны хрыбет Паміра-Алай
Краіна
Тамерланавы Вароты (Узбекістан)
Тамерланавы Вароты

Цяпер па цясніне праходзяць шаша і чыгунка з Ташкента ў Самарканд. Шырыня цясніны складае 120—130 м; месцамі цясніна звужаецца да 35—40 м. У верхняй частцы скал маюцца надпісы, у тым ліку старадаўнія, на персідскай мове. Адна з іх зроблена па загадзе Улугбека — астранома і кіраўніка Самарканда, унука Тамерлана.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць