Нуры (араб. نوري‎‎‎) — археалагічны помнік каля аднайменнага паселішча на поўначы Судана. Уяўляе сабою некропаль з малых пірамід, пабудаваных у 1 тысячагоддзі да н. э. для манархаў дзяржавы Куш. Разам з археалагічным помнікам Джэбель-Баркал, які знаходзіцца ў 10 км ад Нуры, унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Паўночна-усходнія піраміды Нуры

ГісторыяПравіць

У 1 тысячагоддзі да н. э. некропаль Нуры знаходзіўся бліз Напаты, першай сталіцы дзяржавы Куш. Разам з Джэбель-Баркал з'яўляўся адным з галоўных сакральных месцаў Нубіі. Узвядзенне пірамід-грабніц манархаў Куша ў Нуры пачалося пры валадары Тахарка (690 - 664 гг. да н. э.), які меў тытулы корэ Куша і фараона Егіпта. Нуры заставаўся важным месцам пахавання і ў эпоху Мероэ, калі Напата страціла сваё значэнне. Апошнія грабніцы датуюцца 308 г. да н. э.

Археалагічныя даследаванні вядуцца з 1916 г.

ПірамідыПравіць

Усяго ў Нуры налічваецца 61 піраміда. Найбольшая ў магільным комплексе піраміда Тахаркі мае плошчу 51,75 м² і ўзвышаецца ўсяго на 40 м. Піраміды будаваліся з чырвонага пясчаніка, які здабываўся непадалёк.

Першапачаткова піраміды Нуры мелі наступную структуру:  

Найчасцей пахавальная камера была падземнай, злучалася з паверхняй вузкім тунэлем.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1073
рус.англ.фр.