Нядружна (возера, Полацкі раён, каля вёскі Нядружна)

Нядру́жна — бяссцёкавае возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 38 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Нядружна.

Нядружна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,53 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,48 км
Басейн
Плошча вадазбору 3,25 км²
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Нядружна (Беларусь)
Нядружна
Нядружна
Нядружна (Віцебская вобласць)
Нядружна
Нядружна
Map

Плошча паверхні 0,53 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 3,48 км. Плошча вадазбору 3,25 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі забалочаныя, на поўначы возера зліваюцца са схіламі катлавіны.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, гусцяра і іншыя рыбы.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць