Няманя Мілунавіч
Няманя Мілунавіч (сербск.: Немања Милуновић; нар. 31 мая 1989, Чачак, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца турэцкага клуба «Аланьяспор».
Нарадзіўся |
31 мая 1989[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 19 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Пачынаў кар’еру ў клубе сербскай Суперлігі «Борац» з роднага горада Чачак. Аднак замацавацца ў «Борацы» не здолеў, таму аддаваўся ў арэнду клубу Першай лігі «Младаст» (Лучані). У складзе «Младасці» стаў асноўным іграком, а ў 2013 годзе таксама і капітанам каманды. Па выніках сезона 2013/14 дапамог свайму клубу выйсці ў Суперлігу.
У лютым 2015 года накіраваўся на прагляд у барысаўскі БАТЭ і здолеў добра сябе зарэкамендаваць. 21 лютага 2015 года згуляў свой апошні матч за «Младаст», а 6 сакавіка падпісаў кантракт з БАТЭ[2]. У хуткім часе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе замяніў Ягора Філіпенку, які перайшоў у «Малагу». Дзякуючы выдатнай гульне, Мілунавіч быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі 2015[3].
У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў строй, але ў ліпені з-за чарговай траўмы выбыў да канца сезона. У сезоне 2017 вярнуўся ў стартавы склад, хоць часам выбываў з-за траўм, і па выніках сезона зноў быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.
Большую частку сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, згуляў усяго ў 11 матчах (5 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у еўракубках, 3 у Кубку і Суперкубку Беларусі). У снежні 2018 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у бялградскую «Црвену Звезду», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[5]. Разам з клубам стаў трохразовым чэмпіёнам Сербіі.
У чэрвені 2021 года на правах свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Аланьяспорам»[6].
Міжнародная кар’ераПравіць
25 мая 2016 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сербіі ў таварыскім матчы супраць Кіпра, адгуляўшы ўсе 90 хвілін[7].
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (4): 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2015, 2017
- Чэмпіён Сербіі (3): 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Сербіі: 2021
- Пераможца Першай лігі Сербіі: 2013/14
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі (2): 2015, 2017
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2015, 2017
Зноскі
- ↑ Nemanja Milunovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Неманья Милунович подписал контракт с БАТЭ
- ↑ Неманья Милунович назван лучшим защитником чемпионата Беларуси
- ↑ Неманья Милунович продлил контракт с БАТЭ
- ↑ Милунович официально стал игроком "Црвены Звезды"
- ↑ Футбол. Бывший защитник БАТЭ Неманья Милунович перешел в турецкий "Аланьяспор"
- ↑ Сборная Сербии обыграла Кипр в дебютном матче Неманьи Милуновича и Сергея Гуренко (ФОТО)
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)