Нятупа (прыток Росі)
рака ў Беларусі, прыток Росі
Няту́па, Гне́зна — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).
Нятупа | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 11 км |
Басейн | 285 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°04′16″ пн. ш. 24°18′23″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рось |
• Каардынаты | 53°07′07″ пн. ш. 24°23′54″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 3,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рось → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Ваўкавыскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 11 км[1]. Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 ‰. Пачынаецца ў сутоках рэк Навумка і Пікарэц каля вёскі Мсцібава, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, дзе прымае прыток Астроўчыцу (Лукавіну). Упадае ў Рось на паўночны ўсход ад вёскі Цімахі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.