Нікандар Мядзейка
Нікандар Мядзейка (28 жніўня 1914 — 6 снежня 1987) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, другі прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады.
Нікандар Мядзейка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Радаслаў Астроўскі | ||||||
Пераемнік | Міхась Зуй | ||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1914 в. Панькі, Гродзенская губерня, Расійская імперыя |
||||||
Смерць | 1987 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія |
настаўнік інжынер меліярацыі |
||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 28 жніўня 1914 года ў вёсцы Панькі Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Барунах. Скончыў гімназію ў Вільні. У 1936—1939 гадах служыў у польскім войску.
Пасля пачатка савецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну працаваў настаўнікам у Маладзечне. Па прыходзе немцаў прадоўжыў працаваць настаўнікам, а таксама працаваў у структурах Беларускай народнай самапомачы. Паводле ўспамінаў Алеся Змагара, Нікандар Мядзейка быў прызначаны на пасаду лідскага акруговага школьнага інспектара, але там доўга не прабыў і вярнуўся назад у Мінск, «ратуючы ад польскіх тэрарыстаў сваё жыццё», а на яго месца прызначылі Міколу Дзямідава.[1]
З 1944 года — у эміграцыі. Працаваў токарам на гадзіннікавым заводзе Kienzle ў Швенінгене. Скончыў універсітэт UNRRA з дыпломам інжынера меліярацыі. У лютым 1948 годзе з сям’ёй (жонка Марыя, у дзявоцтве Рыжкова, працавала на тым жа заводзе як остарбайтэр, і дачка Леанора) пераехаў у Францыю (Нузонвіль, 14 Rue des Écoles), дзе перажываў вельмі цяжкае фінансавае становішча.
У 1954 годзе пераехаў у ЗША, дзе пасяліўся ў Нью-Брансуіку. Браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. У тым жа годзе быў выбраны віцэ-прэзідэнтам БЦР. У 1977 годзе, пасля смерці першага прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага, быў абраны прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады.
Памёр у 1987 годзе. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.
Зноскі
- ↑ http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/policies/zmahar/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%8C_%D0%97%D0%BC%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80.html Алесь Змагар. Лідскія сцежкі-дарожкі Алеся Змагара