Нікіфар II Фока
Нікі́фар ІI Фока (каля 912 — 11 снежня 969) — візантыйскі імператар (963—969).
Нікіфар II Фока | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | салдат |
Дата нараджэння | 912[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | снежань 969[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Варда Фака Старэйшы[d][10] |
Жонка | Феафана[d] |
![]() |
Паходзіў са знатнага малаазійскага роду Фокаў. З 954 галоўнакамандуючы. Пасля смерці Рамана II (963) ўзведзены на прастол малаазійскай ваеннай знаццю. Садзейнічаў росту свецкага буйнога землеўладання. Указам 964 забараніў заснаванне новых манастыроў (абмежаваў права завяшчання на карысць царквы). Правёў ваенную рэформу, галоўнаю сілай арміі зрабіў цяжкую конніцу накшталт рыцарскай. Адваяваў у арабаў востраў Крыт (961), Кілікію і Кіпр (965), Паўночную Сірыю (969, разам з Антыёхіяй), адстаяў Візантыю ад дамаганняў германскага імператара Атона І. У 966 пачаў вайну супраць Балгарыі, у 968 яму на дапамогу прыйшоў кіеўскі князь Святаслаў. Забіты ў выніку змовы Іаана І Цымісхія.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118587595 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Nikephoros II Phokas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 https://www.britannica.com/biography/Nicephorus-II-Phocas
- ↑ C. W. C. Oman - Byzantine Empire
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/413989/Nicephorus-II-Phocas
- ↑ http://homepages.rootsweb.ancestry.com/~cousin/html/p325.htm
- ↑ http://en.citizendium.org/wiki/Byzantine_Imperial_Court
- ↑ http://asiaminor.ehw.gr/forms/fLemmaBodyExtended.aspx?lemmaID=8634
- ↑ http://www.forumancientcoins.com/gallery/thumbnails.php?album=3894
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
ЛітаратураПравіць
- Нікіфар II Фока // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. С. 341.
- Лев Диакон. История: Пер. с греч. М., 1988.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікіфар II Фока