Святы Ніл Расанскі, таксама вядомы як Ніл Малодшы (910 год — 26 верасня 1004 года) — хрысціянскі святы, адзін з самых вядомых манахаў візантыйскага абраду ў Італіі, аскет, гімнограф, заснавальнік знакамітага грэка-каталіцкага манастыра ў Гратафераце (які зараз адносіцца да Італа-Албанскай Грэка-Каталіцкай Царквы).

Ніл Расанскі
San Nicodemo - Ritratto San Nilo.jpg
Дата нараджэння 910
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1004
Месца смерці
Шануецца каталіцтва, праваслаўе
Дзень памяці 26 верасня
Падзвіжніцтва заснаванне манастыроў, аскетызм
Commons-logo.svg Ніл Расанскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 910 годзе ў багатай грэчаскай сям’і ў Расане. Нягледзячы на тое, што рана асірацеў, атрымаў добрую адукацыю, ажаніўся і меў дачку.

Пасля смерці жонкі некаторы час жыў адзін, пакуль не пайшоў у базыльянскі ордэн. Жыу ў адзінстве ў пячоры-свяцілішчы Арханёла Міхаіла. Ён там знаходзіўся, пакуль на поўдзень Італіі не ўварваліся сарацыны.

Пазней ён заснаваў манастыр Святога Адрыяна пад Сан-Дэметрыа-Каронэ. У хуткім часе ў яго з’явіўся шэраг вучняў, з якімі ён сфарміраваў манаскую абшчыну, дзе ён стаў настаяцелем. Манастыр развіваўся, а слава Святога Ніла ўзрастала настолькі, што яму зрабілі прапанову стаць Біскупам Расана, але ён адмовіўся, бо лічыў, што гэто не можа суадносіцца з манаскім ідэалам.

Ніл жыў у гэтым манастыры да 979 года, пакуль не адбылося новае нашэсце арабаў. Ён узяў сваіх вучняў і адправіўся до бенедыкцінцаў у абацтва Монтэ-Касіна, а потым у абацтва ў Валелучэ. Нягледзячы на тое, што Ніл вызнаваў візантыйскі абрад (быў грэка-каталіком), бенедыкцінцы прынялі яго з пашанай.

У гэтым манастыры ён заставаўся да 994 года, пакуль не адышоў у пустыню.

Падтрымліваў антыпапу Яна XVI, бо той таксама быў грэкам. Пасля перамогі Папы Рыгора V і імператара Атона III Ніл увайшоў з імі ў канфрантацыю, аднак пазней прымірыўся, а імператар асабіста прыходзіў да Святога Ніла і раскайваўся.

У 1004 годзе Святы НІл Расанскі атрымаў ад Рыгора I, графа Тусукулумскага, тэрыторыю ў наваколлі Рыма. Там ён і заснаваў візантыйскі манастыр Гратаферата, які потым стаў цэнтрам італьянскіх базыльян і грэка-каталікоў у Італіі.

У гэтым жа годзе Святы памёр і быў пахаваны ў манастыры Гратаферата.

ІканаграфіяПравіць

На абразах Святы Ніл Расанскі малюецца старцам аскетычнага выгляду. Самы ранні малюнак, які быў створаны ў XII стагоддзі, захоўваецца ў музеі Гратафераты. Паводле падання, крыніцай для яго паслужыў прыжыццёвы партрэт Святога. Даменікіна стварыў цыкл фрэсак, прысвечаны розным эпізодам з жыцця Святога Ніла, для "капэлы заснавальнікаў" у Гратафераце.

Спасылкі і крыніцыПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.