Ніна Аляксандраўна Русак

вучоны-эканаміст

Ніна Аляксандраўна Руса́к[1] (14 жніўня 1937 — 8 снежня 1999) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1992).

Ніна Аляксандраўна Русак
Дата нараджэння 14 жніўня 1937(1937-08-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1999(1999-12-08) (62 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў вёсцы Яршэвічы (Валожынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1962 годзе скончыла Беларускі інстытут народнай гаспадаркі і засталася працаваць у ім на кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў прамысловасці. Займала пасады старшага выкладчыка, дацэнта, прафесара.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па эканамічным і фінансавым аналізе дзейнасці суб’ектаў гаспадарання. Распрацавала тэарэтычныя асновы па ўдасканаленню прагнознага, шматварыянтнага і аператыўнага аналізу дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў ва ўмовах рыначнай эканомікі. Упершыню абгрунтавала методыку аналізу выдаткаў сыравіны ў кандытарскай і цукровай прамысловасці. Распрацавала методыкі ў галіне прагназавання прыбытку і фінансавага стану прадпрыемства, а таксама рэкамендацыі па развіцці аператыўнага аналізу з выкарыстаннем ПЭВМ[2].

Таксама займалася навукова-метадычнай працай. Пад кіраўніцтвам Н. А. Русак падрыхтаваны 12 кандыдацкіх дысертацый[2]. Аўтар больш за 100 навуковых прац[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Экономический анализ деятельности производственных объединений кондитерской промышленности: моногр. — Мн., 1983;
  • Экономический анализ в условиях самофинансирования предиприятий. — Мн., 1989;
  • Основы финансового анализа. — Мн., 1995 (разам з В. А. Русаком);
  • Экономический анализ деятельности перерабатывающих предприятий АПК. — Мн., 1995;
  • Теория анализа хозяйственной деятельности. — Мн., 2001 у сааўтарстве).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць