Ніна Мікалаеўна Гурло

Ніна Мікалаеўна Гурло (нар. 12 красавіка 1946, Мінск) — беларускі мастак. Дачка М. В. Гурло.

Ніна Мікалаеўна Гурло
Дата нараджэння 12 красавіка 1946(1946-04-12) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Мікалай Васільевіч Гурло
Род дзейнасці мастачка
Жанр сцэнаграфія і станковая графіка[d]
Вучоба
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 12 красавіка 1946 года ў Мінску.

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў ‎з 1996 года, член Беларускага саюза кінематаграфістаў ‎з 1989 года.

Творчасць

правіць

Працуе ў галіне сцэнаграфіі і станковай графікі. Створаныя Гурло касцюмы вылучаюцца разнастайнасцю, трапнасцю вобразных характарыстык, пранікненнем у стылёвыя асаблівасці эпохі, графічныя творы — тонкай пластычнасцю, гармоніяй ліній і лірызмам. Сярод асноўных работ: касцюмы да кінафільмаў «Прададзены смех» (198!), «Белыя Росы» (1983), «Восеньскія сны» (1987), «Шляхціц Завальня» (1994), «Сын за бацьку» (1995), «Масакра» (2010); да спектакляў: «У змроку» А. Дударава (1996), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1997), «Шчаўкунок» А. Палешчанковай (1998), «Пігмаліён[ru]» Б. Шоу (2002), «Опера жабракоў» Б. Брэхта (2004), «Васа» М. Горкага (2006), «Мачаха» А. Бальзака (2008). Аўтар серыі графічных лістоў «Настальгія» (1996), «Знакі задыяка» (2008—10) і інш.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць