Нісімкавічы (археалагічны помнік)

група археалагічных помнікаў

Нісі́мкавічы[1] — група археалагічных (гарадзішча, селішчы, могільнікі) помнікаў каля аграгарадка Нісімкавічы ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.

Гарадзішча правіць

Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. На ім выяўлены рэшткі пабудовы, кераміка, упрыгожанні, прылады працы.

Селішчы правіць

Селішчы калочынскай культуры і раннефеадальнага часу. Знойдзены рэшкі паўзямлянак, часткі ляпнога посуду, жалезныя прылады працы, сярэбраныя і бронзавыя ўпрыгожанні.

Могільнікі правіць

Курганныя могільнікі радзімічаў (X—XII стагоддзі) з пахавальным абрадам трупаспаленне. На бескурганным могільніку (X—XIII стагоддзі) — пахавальныя абрады трупаспаленне і трупапалажэнне.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Нісі́мкавічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 538. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Археологические памятники Гомельщины: [по материалам раскопок близ д. Нисимковичи] / В. В. Богомольников, О. А. Макушников. — Минск: Полымя, 1988. — 16, [3] с.: ил.; 20 см. (руск.)