Наталля Віктараўна Веракундава

(Пасля перасылкі з Н. В. Веракундава)

Наталля Віктараўна Веракундава (укр.: Верекундова Наталія Вікторівна, 13 мая 1908, Паўлаўск, Расія — 10 лютага 1987, Кіеў) — украінская балерына і педагог. Заслужаны артыст Украінскай ССР (1953).

Наталля Віктараўна Веракундава
Дата нараджэння 13 мая 1908(1908-05-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 1987
Месца смерці
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Украіны

Біяграфія правіць

У 1926 годзе Наталля Веракундава скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча імя А. Ваганавай.

У 1926—1927, 1934—1949 гадах працавала ў Кіеўскім (1949—1982, педагог-рэпетытар), у 1927—1934 гадах — Адэскім тэатрах оперы і балета.

У 1934—1968 гадах — выкладчык Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча.[1] Сярод вучняў — Лідзія Герасімчук, Яўгенія Яршова, Алена Патапава, Раіса Хілько, Элеанора Сцябляк.

Творчасць правіць

Сярод партый Веракундавай — Эфі («Ферэндзі» Б. Яноўскага  (укр.)), Медора («Карсар» А. Адана), Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонда (аднаактны балет А. Глазунова), Эсмеральда (аднаактовы балет Ц. Пуні), Жанна («Полымя Парыжа» Б. Асаф’ева), Карманёла (аднаактовы балет В. Фемелідзі  (руск.)), Сільвестра («Горад з Тасканы» У. Нахабіна  (укр.)), Прымадонна («Залаты век» Дз. Шастаковіча) і іншыя.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  • Станішевський Ю.  (укр.) Верекундова Наталія Вікторівна // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін. ; НАН України, НТШ. — К. : Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001­-2022. — ISBN 966-02-2074-X.