Алена Міхайлаўна Патапава

Алена Міхайлаўна Патапава (укр.: Олена Михайлівна Потапова, нар. 16 лютага 1930) — украінская артыстка балета, балетмайстар і харэограф. Народная артыстка УССР (1960) і СССР (1970). Нацыянальная легенда Украіны (2021).

Алена Міхайлаўна Патапава
укр.: Олена Михайлівна Потапова
Дата нараджэння 16 лютага 1930(1930-02-16)[1] (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына, харэограф, балерына, балетны педагог
Тэатр
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР народны артыст Украінскай ССР Заслужаны артыст Украінскай ССР
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
знак Прэзідэнта Украіны «Нацыянальная легенда Украіны»
IMDb ID 11490824
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 16 лютага 1930 года ў Самары.

Вучылася ў балетнай студыі Куйбышаўскага палаца піянераў, якой кіравала Н. В. Данілава.

Пасля вайны сям’я пераехала ў Кіеў, дзе ў 1946—1948 гадах вучылася ў харэаграфічнай студыі пры Кіеўскім тэатры оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі ў Н. В. Веракундавай.[2]

З 1948 па 1979 год — салістка Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі, з 1977 — балетмайстар-рэпетытар тэатра. Выканала 50 вядучых партый.

Гастралявала за мяжой: ГДР, Ісландыя, Данія, Чэхаславакія, ЗША, Канада, Францыя і інш.

У 1980 годзе скончыла балетмайстарскае аддзяленне Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага ў Маскве па спецыяльнасці «Педагог-балетмайстар».

Была членам журы многіх міжнародных конкурсаў артыстаў балета, у тым ліку 2-га, 3-га і 4-га Маскоўскага міжнароднага конкурсу артыстаў балета і харэографаў, Міжнароднага юнацкага конкурсу класічнага танца «Хрустальны чаравічок» (Харкаў), шэрагу Усесаюзных конкурсаў маладых артыстаў і балетмайстраў, узначальвала конкурсную камісію Усесаюзнага агляду харэаграфічных вучылішчаў СССР.

Працавала педагогам-рэпетытарам у Нацыянальнай оперы Турцыі (Анкара), больш за 10 гадоў выкладала ў японскіх балетных школах у Нагоі (Міжнародны цэнтр класічнага танца імя А. Паўлавай і В. Нежынскага «Оці-Балет») і Осацы («Ацука-балет»).[2] У яе гонар названа школа танца ў Японіі.

У 2012 годзе стартаваў конкурс балетнага танца імя народнай артысткі СССР Алены Патапавай, у якім прынялі ўдзел 100 маленькіх японцаў.[3]

Творчасць правіць

Сярод вядомых партый — Леся («Маруся Багуслаўка» А. Свечнікава  (руск.)), Лілея(«Лілея» К. Данькевіча), Маўка («Лясная песня  (руск.)» Скарульскага  (руск.)), Варя («Чорнае золата» В. Гамалякі  (руск.)), Гаспадыня Меднай гары, П’еро («Каменная кветка», «Паручнік Кіжэ» С. Пракоф’ева), Маша, Аўрора («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), царыца-дзева, Эсмеральда («Конік», «Эсмеральда» Ц. Пуні), Шырын («Легенда пра каханне» А. Мялікава  (руск.)), Даша («Юнацтва» М. Чулакі), Жызель, Медора («Жызель», «Карсар» А. Адана), Люцыя («Пад небам Італіі» У. Юроўскага  (руск.)) і інш.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Потапова Елена Михайловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Фейерверк фуэте для Елены Потаповой | Газета «День». Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2015. Праверана 22 ліпеня 2013.
  3. а б Лучшая украинская балерина танцевала для Сталина. Взгляд | Интернет-издание. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 25 лістапада 2015.
  4. Театральная Энциклопедия. драма опера балет оперетта цирк эстрада драматург режиссёр
  5. Указ Президента України № 845/2011 від 23 серпня 2011 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди 20-ї річниці незалежності України» Архівавана 14 кастрычніка 2018. (укр.)
  6. «Блистательна, полувоздушна, смычку волшебному послушна…» | IMAGE.UA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 25 лістапада 2015.
  7. Указ президента України від 20 серпня 2021 года № 374/2021 «Про нагородження відзнакою Президента України "Національна легенда України"»

Літаратура правіць

  • Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл.
  • Герасимова Г. П. Потапова Олена Михайлівна // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2011. — Т. 8 : Па — Прик. — С. 448. — 520 с. : іл. — ISBN 978-966-00-1142-7.
  • Станішевський, Ю. О. Балетний театр Украіни [Текст] : 225 років історії / Юрій Станішевський. — Київ: Музична Украіна, 2003. — 440 с. : іл.
  • Потапова Олена Михайлівна // Шевченківська енциклопедія  (укр.): — Т. 5: Пе—С : у 6 т. / Гол. ред. М. Г. Жулинський. — Київ : Ін-т літератури ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — С. 303.