Ніна Мікалаеўна Гурло
Ніна Мікалаеўна Гурло (нар. 12 красавіка 1946, Мінск) — беларускі мастак. Дачка М. В. Гурло.
Ніна Мікалаеўна Гурло | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Васільевіч Гурло |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | сцэнаграфія і станковая графіка[d] |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 12 красавіка 1946 года ў Мінску.
Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года, член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1989 года.
Творчасць
правіцьПрацуе ў галіне сцэнаграфіі і станковай графікі. Створаныя Гурло касцюмы вылучаюцца разнастайнасцю, трапнасцю вобразных характарыстык, пранікненнем у стылёвыя асаблівасці эпохі, графічныя творы — тонкай пластычнасцю, гармоніяй ліній і лірызмам. Сярод асноўных работ: касцюмы да кінафільмаў «Прададзены смех» (198!), «Белыя Росы» (1983), «Восеньскія сны» (1987), «Шляхціц Завальня» (1994), «Сын за бацьку» (1995), «Масакра» (2010); да спектакляў: «У змроку» А. Дударава (1996), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1997), «Шчаўкунок» А. Палешчанковай (1998), «Пігмаліён » Б. Шоу (2002), «Опера жабракоў» Б. Брэхта (2004), «Васа» М. Горкага (2006), «Мачаха» А. Бальзака (2008). Аўтар серыі графічных лістоў «Настальгія» (1996), «Знакі задыяка» (2008—10) і інш.
Літаратура
правіць- Л. Ф. Салавей. Гурло Ніна Мікалаеўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
правіць- Ніна Мікалаеўна Гурло на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»