Нічыпар Тодаравіч Чарнушэвіч

беларускі паэт, перакладчык, драматург
(Пасля перасылкі з Н. Т. Чарнушэвіч)

Нічыпар Тодаравіч Чарнушэвіч (1 (14) лістапада 1900, Капыль, Слуцкі павет, Мінская губерня — 18 лютага 1967, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, драматург. Брат пісьменніка Міколы Хведаровіча.

Нічыпар Тодаравіч Чарнушэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 лістапада 1900(1900-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1967(1967-02-18) (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчык, паэт
Гады творчасці 19231930
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Літаб’яднанне «Маладняк» 1924-1925. Нічыпар Чарнушэвіч стаіць другі злева

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1915—18 знаходзіўся ў Калузе, жыў у прытулку для дзяцей бежанцаў. У 1917—1920 настаўнічаў у Траянаўскім земскім народным вучылішчы на Капыльшчыне. У 1920—1922 служыў у Чырвонай Арміі.

Вучыўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленні педагагічнага факультэтата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1922—1928). Вучобу сумяшчаў з працай літсупрацоўніка, потым загадчыка аддзела ў газеце «Савецкая Беларусь» (1924—1929). У 1926 быў адным з рэдактараў друкаванага органа беларускага студэнцтва «Голас студэнта». Член літаратурнага аб'яднання «Маладняк». У 1929—1930 слухач Вышэйшых навукова-педагагічных курсаў пры 2-м Маскоўскім універсітэце.

27 сакавіка 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі. 10 красавіка 1931 прыгавораны да 5 гадоў ссылкі ў г. Вятку. У ссылцы захварэў на сухоты, ад якіх пакутваў усё жыццё.

У 1931—1935 супрацоўнік газеты «Вятская правда» (пазней «Кировская правда»). У 1935—1941 выкладаў гісторыю ў сярэдніх школах Масквы. У кастрычніку 1941 эвакуіраваўся ў Цюмень, дзе працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты «Тюменская правда».

З 1947 жыў у Мінску. Працаваў начальнікам планавага аддзела Белсельгасзабеспячэння, выкладчыкам гісторыі ў Мінскай афіцэрскай школе (з 1949), старшым інжынерам трэста папяровай прамысловасці (з 1952), потым ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве і на Беларускім радыё.

Сябра СП БССР з 1957.

Рэабілітаваны 19 верасня 1960.

Памёр 18 лютага 1967, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

правіць

Першыя вершы надрукаваў у 1923 (часопіс «Полымя»). У кнігах паэзіі «Дзіва» (1927), «Нясу надзею» (1962), «Гаворка дум» (1966), «Выбраныя вершы» (1975) роздум над месцам чалавека на зямлі, тэма прыроды. Аўтар п’ес «Шукальнікі вышыні», «Сям’я доктара Чыверса», кінааповесці «Арсенал пачуццяў».

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, яўрэйскіх паэтаў.

Зноскі

Літаратура

правіць