Астравы Окленд (анг. Auckland Islands, маары Maungahuka) — архіпелаг на поўдні Ціхага акіяна ў 465 км на поўдзень ад Новай Зеландыі. Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча — 625 км². Сталага насельніцтва няма.

Окленд
англ. Auckland, маары Maungahuka
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Окленд 
Агульная плошча625 км²
Найвышэйшы пункт705 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
50°44′ пд. ш. 166°05′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Окленд (астравы) (Ціхі акіян)
Окленд
Окленд
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Першаадкрывальнікамі астравоў Окленд былі палінезійцы. Знойдзены рэшткі іх паселішча XIII ст. Аднак, калі ў 1806 г. адбылося новае адкрыццё кітабоем А. Брыстау, то астравы ўжо былі бязлюднымі. У 1807 г. іх анексіравала Вялікабрытанія. Пазней увайшлі ў склад Новай Зеландыі.

Доўгі час астравы Окленд прыцягвалі да сябе кітабояў, рыбакоў і паляўнічых на ластаногіх, якія стваралі сезонныя паселішчы. У 1839 г. мясцовыя землі даследаваў Ж. С. Дзюмон-Дзюрвіль.

У 1842 г. на астравы Окленд перабралася каля 150 маары і палонных імі марыоры з астравоў Чатэм. Яны займаліся кітабойным промыслам, паспяхова вырошчвалі лён. Улетку 1849 г. была заснавана брытанская калонія Хардвік, якая праіснавала да 1852 г. і была ліквідавана з-за адсутнасці прыбытковасці. У 1854 г. Окленд пакінулі і маары. У 19411945 гг. тут працавала новазеландская метэаралагічная станцыя.

У другой палове XX ст. астравы набылі запаведны статус. У 1998 г. трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Астравы Окленд часта наведваюцца вучонымі, але прыбыццё турыстаў абмежавана.

Геаграфія

правіць

Архіпелаг складаецца з 7 астравоў і мноства скал вулканічнага паходжання. Паверхня ўзгорыстая, сфармаваная базальтамі. Найвышэйшая кропка — гара Дык на самым паўднёвым востраве Адамс (705 м). На ўсходнім узбярэжжы шмат фіёрдаў. З гор сцякае мноства ручаёў і рэк.

Клімат субантарктычны вільготны. У сярэднім 27 дзён у месяц дажджлівыя. Сярэднегадавая тэмпература каля 11 °C.

Прырода

правіць

Астравы Окленд маюць некалькі прыродных зон. Бліжэй да мора знаходзяцца лугі. Вышэй за іх — лясы з вычварнымі ад сталых антарктычных вятроў стваламі паўднёвых міртавых дрэў (Metrosideros umbellata) і так званых «рамонкавых» хмызнякоў (Olearia lyallii). Іх кроны ствараюць амаль непрыступны спад. Яшчэ вышэй пачынаецца зона субальпійскіх лугоў з астраўкамі хмызнякоў і балот. Самую высокую альпійскую зону займае субантарктычная тундра з рэдкімі купінамі траў.

Астраўная фаўна адрозніваецца пэўнай разнастайнасцю. Налічваецца больш за 200 відаў мясцовых насякомых, 2 віды ластаногіх сынуноў, 1 від прэснаводных рыбін, але галоўнае прыроднае багацце складаюць мясцовыя птушкі — пінгвіны, буравеснікападобныя, сокалы і г. д.

У XIX ст. на астравы былі выпушчаны козы, свінні, трусы, самастойна трапілі каты, мышы і сабакі. Гэта прывяло да вымірання некалькіх мясцовых відаў. Аднак з 1990-ых гг. вядзецца ліквідацыя інтрадуцыраваных жывёл. Пакуль захоўваецца невялікае пагалоўе свінняў, катоў і мышэй.

Спасылкі

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 877
рус.англ.фр.