ОптiКурс

нябанкаўская фінансавая арганізацыя ў Беларусі

Закрытае акцыянернае таварыства «„ОптiКурс“ НКФА» — нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўныя акцыянеры — кіпрскія юрыдычныя асобы.

ОптiКурс
Тып ЗАТ[d][1]
Заснаванне 29 снежня 1993[2][3]
Скасавана 24 ліпеня 2023[4]
Размяшчэнне
Галіна фінансавыя паслугі[d]
Сайт optikurs.by (бел.)(руск.)

Заснавана ў 1993 годзе як банк «Абсалютбанк», у 2022 годзе змяніла назву на «ОптiКурс», а статус — на НКФА. У 2023 годзе ліквідавана.

Міжнародныя санкцыі правіць

9 жніўня 2021 года «Абсалютбанк» быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як банк ТАА «Інтэрсэрвіс», якім валодае Мікалай Варабей, беларускі прадпрымальнік з Чорнага спісу Еўрасаюза, а таксама санкцыйных спісаў Канады і Вялікабрытаніі, знаходжанне якога ў бліжэйшым атачэнні Аляксандра Лукашэнкі прыносіць дывідэнды Варабею і яго кампаніям[5][6].

18 жніўня 2021 года банк спыніў пераводы грошай у замежнай валюце, акрамя расійскай, у тым ліку праз «Western Union», выдачу і абслугоўванне картак сістэмы «VISA  (укр.)»[7].

У сакавіку 2022 года банк быў даданы ў санкцыйны спіс Канады[8].

5 ліпеня 2022 года банк змяніў назву і стаў называцца ЗАТ «„ОптiКурс“ НКФА», таксама банк змяніў юрыдычны статус на «нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю»[9].

24 ліпеня 2023 прынята рашэнне пра ліквідацыю НКФА[10].

Зноскі

  1. а б https://optikurs.by/o-nkfo/
  2. https://optikurs.by/assets/upload/docs/O%20banke/Financ_Statement/NSFO/2016/6_Аудиторское%20заключение%20по%20бухгалтерской%20(финансовой)%20отчетности%20за%202016%20год.pdf
  3. https://www.nbrb.by/system/banks/list
  4. https://optikurs.by/o-nkfo/novosti/o-likvidaczii-nkfo.html
  5. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  6. Thomas, Ken. Biden Sanctions Belarus Olympic Committee, Companies (англ.). The Wall Street Journal  (польск.) (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 11 жніўня 2021.
  7. Абсалютбанк спыняе абслугоўванне картак VISA і валютных пераводаў. Гэта вынік амерыканскіх санкцый . Наша Ніва (18 жніўня 2021). Праверана 18 жніўня 2021.
  8. Канада расширила санкции против белорусских властей (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 30 красавіка 2022.
  9. Аб змяненні юрыдычнага статусу закрытага акцыянернага таварыства «АБСАЛЮТБАНК» на нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю
  10. О ликвидации НКФО