Орта (Азорскія астравы)
О́рта (парт.: Horta) — горад на востраве Фаял (Партугалія). У Орце знаходзіцца Заканадаўчая асамблея Азорскіх астравоў. Насельніцтва (2011 г.) - 14 994 чал.
Горад
Орта
Horta
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1467 г. фламандскія і партугальскія перасяленцы заснавалі невялікае паселішча на востраве Фаял. Яго сучасная назва — трасфарміраванае імя заснавальніка, фламандца Джоша ван Хюртэра (нідэрл.: Joss van Hürter). У 1498 г. былі пабудаваны ўмацаванні, жыхары атрымалі статус гараджан. У XVI ст. Орта на кароткі час была занята іспанцамі, двойчы вытрымала асаду англійскіх піратаў. У XVII ст. горад стаў адным з цэнтраў ордэна езуітаў.
У 1833 г. правы горада Орта былі пашыраны. У 1847 г. пабудавана новая крэпасць. У Орце некаторы час знаходзілася консульства ЗША. Дзякуючы амерыканскім інвестыцыям у 1876 г. быў пашыраны порт. У 1893 г. праз Орту прайшла трансатлантычная кабельная лінія паміж Еўропай і Паўночнай Амерыкай.
У 1973 г. адчынены аэрапорт (з 2001 г. мае статус міжнароднага). З 1976 г. у Орце працуе Заканадаўчая асамблея Азорскіх астравоў.
Эканоміка
правіцьГорад Орта — важны транспартны і камунікацыйны цэнтр Паўночнай Атлантыкі. У ім імкліва развіваецца турызм. Порт Орты прыцягальны для яхтсменаў.
Славутыя мясціны
правіць- Самая вялікая на Азорскіх астравах гавань, прыцягальная для малых і вялікіх суднаў. Каля гавані знаходзіцца месца, адкуль назіраюць за кітамі і дэльфінамі.
- Стары горад уздоўж гавані з пабудовамі ў барочным і каланіяльным стылях.
- Порту-Пім — невялікі заліў з пясчаным пляжам.
- Монтэ-дэ-Гія — прыродны парк на вулканічным узвышэнні, адкуль назіраюць за наваколлем. На прыбярэжжы шмат птушак, сустракаюцца марскія чарапахі.
- Кальдэйра — вулканічны кратар у 10 км ад горада.
- Кабека-Горда каля Кальдэйры — самае высокае месца вострава Фаял.